Грамадства1111

Чэмпіёнка па каратэ адхрысцілася ад ўдзелу ў апазіцыі, абышлася штрафам

«Мы з мужам прагаласавалі ў раёне 19.30 і вырашылі схадзіць па плошчу паназіраць».

12-разовая чэмпіёнка свету па каратэ Святлана Вількіна тлумачыць сваё затрыманне 19 снежня падчас акцыі ў Мінску «поўным непаразуменнем».

20 снежня шэраг інтэрнэт-рэсурсаўраспаўсюдзілі інфармацыю пра затрыманне Вількінай, яе мужа Андрэя, заслужанага трэнера Беларусі, і іх 25-гадовага сына. Паводле слоў сяброўкі Вількінай, вядомая спартсменка пайшла на акцыю свядома, яе, нібыта, «не задавальняла, як праходзіла датэрміновае галасаванне».

У сувязі з гэтым

Святлана Вількіна, якая была вызваленая 20 снежня пасля адміністрацыйнага суда Першамайскага раёна і аштрафаваная за ўдзел у акцыі, распаўсюдзіла наступную заяву:

«Я, Вількіна Святлана Барысаўна, прашу не рабіць якіх-небудзь высноў з артыкула, які выйшаў 20.12.2010 бо інфармацыя была паведамлена няправільна словамі маёй знаёмай,

якая паддалася паніцы,

калі не магла мне датэлефанавацца.

19 снежня мы з мужам прагаласавалі ў раёне 19.30 і вырашылі схадзіць па плошчу паназіраць за абстаноўкай на вуліцы. Было шмат людзей. Мы ўбачылі сына і падышлі да яго. Мы апынуліся сярод вялікай колькасці людзей. Зразумела, трымаліся разам. У выніку апынуліся… не дома, куды збіраліся вярнуцца.

Лічу ўсё, што адбылося, поўным непаразуменнем.

Я дапытлівы чалавек, цікаўлюся сітуацыяй, але ў мяне няма падстаў уваходзіць у якія-небудзь рухі.

Лічу неабходным прыносіць карысць сваёй дзяржаве, свайму народу працай, прымаю з падзякай усе магчымасці для развіцця.

Прашу не ствараць вакол мяне шуму ў інтэрнэце ў сувязі з нібыта маімі выказваннямі.

Хачу працаваць і развівацца ў маёй краіне, з маім народам».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

Румынскую песню для «Еўрабачання» раскрытыкавалі за «гламурызацыю сэксуальнага ўдушвання»5

Памёр Юрый Абдурахманаў2

Прэм'ер-міністр Бельгіі выказаўся за здзелку з Пуціным13

Міністр замежных спраў Ірана: Армузскі праліў закрыты толькі для ворагаў, астатнія могуць праходзіць

Стала вядома, за што год таму судзілі Вольгу Бондараву11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць