Улада11

У гарадзенскім унівэрсытэце адзначылі 100-годзьдзе «Нашай Нівы»

Вечарыну назвалі «Не загаснуць зоркі ў небе...» – словамі верша Янкі Купалы, прысьвечанага «Нашай Ніве».

Вечарыну, прысьвечаную 100-годзьдзю «Нашай Нівы», арганізавала выкладчыца літаратуры й паэтка Ала Петрушкевіч разам з сваімі студэнтамі.

Вечарыну назвалі «Не загаснуць зоркі ў небе...» – словамі верша Янкі Купалы, прысьвечанага «Нашай Ніве». Вялікая ўнівэрсытэцкая актавая заля была запоўненая больш чым на палову.

Прафэсар Аляксей Пяткевіч расказваў аб гісторыі стварэньня «Нашай Нівы», Данута Бічэль прачытала свае вершы, паэтка Алена Руцкая згадвала аб тым, як разам з настаўнікамі наведала Зоську Верас, якая апавядала ім пра газэту. Студэнты паміж гэтымі аповедамі інсцэнізавалі «Віленскія сустрэчы», сьпявалі песьні пад гітару, чыталі вершы, ствараючы атмасфэру нашаніўскага часу.

Пры канцы гарадзенскі хор «Бацькаўшчына» ўпершыню выканаў песьню на словы Я.Купалы «Не загаснуць зоркі ў небе...», якую арганізатары назвалі гімнам вечарыны.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт31

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць