Спорт

Грышын і Домрачава — найлепшыя спартоўцы 2010 года

Псводле апытання газеты «Спортивная панорама».

Уладальнік залатога медаля Алімпіяды ў Ванкуверы Аляксей Грышын і бронзавая медалістка Алімпіяды, біятланістка Дар’я Домрачава прызнаныя найлепшымі спартоўцамі 2010 года, паводле традыцыйнага апытання, праведзенага газетай «Спортивная панорама».

Сёлета апытанне было праведзена ў 52-гі раз, а ўдзел у якім узяў 131 журналіст. Ім прапаноўвалася скласці спіс 10 найлепшых спартоўцаў, а таксама вызначыць найлепшую каманду года сярод гульнявых відаў, найлепшую каманду сярод негульнявых відаў і найлепшага трэнера года.

Перамог у апытанні фрыстайліст Аляксей Грышын, які заваяваў залаты медаль Зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы. Ён набраў у суме 1249 балаў. 110 журналістаў паставілі яго на першае месца, 12- на 2-е, 2 — на 3-е, 3 — на 4-е, адзін — на 7-е. Усяго Грышына згадалі 128 журналістаў з 133.

Другое месца заняла Дар’я Домрачава, якая заваявала бронзавы медаль у Ванкуверы і папяхова выступае на біятлонных трасах на этапах Кубка свету. У Дар’і — 1 002 балы (8 першых месцаў, 53 — другія, 43 — трэція).

У дзясятку найлепшых увайшлі: Сяргей Новікаў (біятлон) — 837 балаў, Сяргей Мартынаў (стральба кулявая) — 510, Екацярына Карстан (акадэмічнае веславанне) — 431, Раман Петрушэнка/Вадзім Махнеў (веславанне на байдарках і каноэ) — 414, Надзея Астапчук (лёгкая атлетыка) — 334, Вікторыя Азаранка (тэніс) — 290, Дзяніс Гаража (веславанне на байдарках і каноэ — 274, Алена Леўчанка (баскетбол) — 221.

Усяго былі названыя імёны 87 спартоўцаў.

Найлепшай негульнявой камандай прызнана зборная па веславанні на байдарках і каноэ — 49 балаў (другое месца ў зборнай па фрыстайле — 39), гульнявой камандай — жаночая зборная па баскетболе, якая заваявала 4-е месца на чэмпіянаце свету — 77 (БАТЭ — 44), трэнерам — галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Анатоль Буяльскі — 45 (Віктар Ганчарэнка — 32).

Каментары

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць