Грамадства6565

Лукашэнка намякае, што выпусціць тых, хто пакаецца

і ахарактарызаваў арыштаваных як рэцыдывістаў.

Адказваючы на пытанне, як Аляксандр Лукашэнка адрэагуе на патрабаванне Захаду вызваліць экс-кандыдатаў у прэзідэнты, кіраўнік дзяржавы сказаў: «Ніякіх ультыматумаў мы больш не прымем».

«Увогуле лёс і экс-кандыдатаў, і затрыманых баевікоў, якія грамілі Дом урада, у іх руках», — заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў рамках крымінальнай справы аб так званых «масавых беспарадках» у Мінску 19 снежня вызначаны прыкладна 20 чалавек, якія штурмавалі Дом урада. Прычым «усе па адным, па два тэрміны ўжо адседзелі. Гэта значыць, гэта людзі, якія ўжо мелі праблемы з законам».

Можа, маюцца на ўвазе Статкевіч і Севярынец, якія аднойчы ўжо адбывалі палітычна матываваныя тэрміны?

«А патрабаваць ад мяне іх вызвалення не трэба, — сказаў Лукашэнка. — Мы робім, як у Францыі, у Нямеччыне».

Праўда, ён не ўдакладніў, якія супернікі Меркель і Сарказі былі арыштаваны і збіты ў дзень выбараў.

Нарэшце, Аляксандр Лукашэнка намякнуў, што выпусціць тых, хто пакаецца перад ім асабіста. «Калі яны не маюць дачынення да масавых пагромаў і апынуліся там, на плошчы, з ідэйных меркаванняў, то я буду асабіста разглядаць магчымасць вызваленьня, — сказаў ён. — А калі ты вінаваты, то я ўмешвацца не буду. Урэшце, кожны павінен адказваць за сябе. Калі хтосьці будзе ціснуць і патрабаваць, то будзе толькі горш», — папярэдзіў ён.

Як вядома, лукашэнкаўцы не арыштавалі Яраслава Раманчука, які выступіў з пакаяльнай заявай у першы ранак пасля арыштаў. Між тым сем астатніх кандыдатаў ад апазіцыі па справе праходзяць. Пяць з іх застаюцца ў зняволенні. А Андрэй Саннікаў арыштаваны нават разам з жонкай. Менавіта супраць яго была скіравана, дарэчы, і заява, якую змусілі прачытаць Раманчука. Мяркуючы па выніках з нешматлікіх участкаў, дзе назіральнікі маглі сачыць за падлікам галасоў, менавіта Саннікаў выходзіў на другое месца пасля Лукашэнкі.

Нагадаем, што 19 снежня дзясяткі тысяч чалавек у Мінску выйшлі на вуліцы, каб патрабаваць свабодных выбараў без Лукашэнкі.

Каментары65

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць