Грамадства44

Калякін пастаўлены на «прафілактычны ўлік» у КДБ

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін пастаўлены на прафілактычны ўлік у КДБ, паведаміў сайт Аб’яднаных дэмакратычных сіл (udf.by).

17 студзеня палітыка азнаёмілі з пастановай аб пастаноўцы на ўлік у адпаведнасці з законам «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».

Калякіну заявілі, што ў яго дзеяннях праглядаецца пагроза інтарэсам нацыянальнай бяспекі краіны і што яны могуць прывесці да злачынстваў супраць Беларусі, дыскрэдытацыі рэспублікі і яе ўлады. Шкоду інтарэсам нацыянальнай бяспекі, на думку КДБ, наносіць, у прыватнасці, выніковая справаздача кампаніі «За справядлівыя выбары» (Калякін быў адным з яе каардынатараў), а таксама інтэрв’ю палітыка і іншыя яго выступленні ў прэсе.

«Гэта, безумоўна, спроба аказаць уціск на мяне таму, што я маю свае перакананні, свае погляды на тое, што адбываецца ў краіне, — заявіў Калякін. — Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь я маю права выказваць гэтыя перакананні, адстойваць іх, выказваць меркаванні і заўвагі па пытаннях дзейнасці дзяржаўных органаў і пра тое, што адбываецца ў рэспубліцы. Такая форма ўздзеяння скіраваная на тое, каб я адмовіўся ад сваіх перакананняў або ад сваёй палітычнай дзейнасці».

Пастаноўка на ўлік не павінна пацягнуць ушчамлення грамадзянскіх правоў, зазначыў Калякін. У законе ўказана, што не парушаецца тайна перапіскі, свабода перамяшчэнняў і выбару месца жыхарства, аднак толькі ў тым выпадку, калі гэта не агаворана іншымі заканадаўчымі актамі.

«Я думаю, што могуць быць прынятыя іншыя абмежавальныя меры ў дачыненні да мяне», — выказаў меркаванне палітык. Зараз ён кансультуецца з юрыстамі аб магчымасці аспрэчыць пастанову.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі50

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць