Культура33

Андрэй Хадановіч. У любое надвор’е!

Адразу за дзьвярыма – туман, пагроза стабільнасьці нашай бацькаўшчыны...

Адразу за дзьвярыма – туман,

пагроза стабільнасьці нашай бацькаўшчыны.

Мяркуйце самі, колькі грошай убухалі

у пабудову новай бібліятэкі,

колькі студэнтаў гарбацілася на суботніках,

колькі электраэнэргіі штовечар ідзе

на яе падсьветку рознакаляровымі агеньчыкамі…

А спусьціўся туман – і не відаць ні халеры!

Ну і што цяпер паказваць Алене Хадановіч,

што расьсякае ў патрыманым вазочку

па мікрараёне Ўсход?

Іншая рэч – газэта «Наша Ніва»:

васямнаццаць тысяч рублёў на тры месяцы –

і ў любое надвор’е, у самы жахлівы туман,

шточацьвер званок у дамафоне.

Не, Аленка, гэта не бабуля,

ты толькі глянь, што гэта нам прынесьлі.

І Алена Андрэеўна паўзе па тваіх каленях,

падбіраецца да стала і ўважліва разглядае

фоткі й літары на паперы, круціць галавою,

то левым вокам зірне, то правым,

то схопіць за голаў вядомага палітаглядальніка,

то адарве кавалак ад літаратурнага крытыка.

Што ты, Алька, ён жа татку Нобэля абяцаў!

Толькі пасьпявай адсоўваць – ніякай літасьці

ні жартам, ні прыватным абвесткам,

ні кінарэцэнзіям, ні шахматным этудам,

ні нават калёнцы галоўнага рэдактара!

Хвіліна няўвагі – і рука дацягнулася

да партрэта вядомага палітыка!

«Так яму, так!» – радуюцца бацькі.

Дзіця зрабіла свой выбар.

Дзіця наагул расьце – і ўмее ўсё болей і болей.

Хай толькі нам прынясуць новую газэту!

Хай толькі настане чарговы чацьвер

і распаўсюднік вынырне з туману,

націскаючы на дамафон!

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць