У мінскім жылым комплексе «Каскад» на вуліцы Скрыганава адкрылася новая станцыя хуткай зарадкі для электрамабіляў сеткі Zaryadka, піша Office Life.

На новым хабе ўстаноўленыя тры зарадныя станцыі магутнасцю па 120 кВт. Дзве з іх маюць раз'ёмы GB/T, а трэцяя абсталяваная раз'ёмамі GB/T і CCS. Дзякуючы гэтаму там можна будзе зараджаць электрамабілі з рознымі тыпамі падключэння. Адначасова станцыя здольная абслугоўваць да шасці аўтамабіляў.
Цяпер кошт зарадкі складае 73 капейкі за 1 кВт·г. У найбліжэйшы час на станцыі плануюць увесці начны тарыф — 48 капеек за 1 кВт·г.
Сетка Zaryadka налічвае каля 100 станцый па ўсёй Беларусі, найбольшая іх колькасць знаходзіцца ў Мінску. Адзін з найбуйнейшых аб'ектаў сеткі — мегахаб у гандлёва-забаўляльным цэнтры Galleria Minsk. Там працуюць 16 зарадных станцый агульнай магутнасцю 1,3 МВт, якія могуць адначасова зараджаць 22 электрамабілі.
Раней буйны зарадны хаб гэтай жа сеткі адкрыўся таксама ў Гродне.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары