Меркаванні77

Кацярына Кібальчыч: Пасля 19-га зло асатанела, але я ведаю, што павінна рабіць

Ірына Халіп і Кацярына Кібальчыч — адразу дзве беларускі атрымалі ўзнагароды «Залатое пяро Расіі 2010».

Ірына Халіп і Кацярына Кібальчыч — адразу дзве беларускі атрымалі ўзнагароды «Залатое пяро Расіі 2010».

Прэстыжная прэмія Саюза журналістаў Расеі прысуджана ўласнай карэспандэнтцы «Новай газеты» Ірыне Халіп і карэспандэнтцы расійскага «Першага канала» Кацярыне Кібальчыч. Абедзве беларускі адзначаны ўзнагародамі за працу ў «гарачым пункце», імя якому — Беларусь.

Яшчэ да пачатку цырымоніі ў «Хамераўскім цэнтры» ў Маскве госці маглі бачыць банэр «Новай газеты» з партрэтам Ірыны Халіп, на якім было напісана, што журналістка не можа асабіста атрымаць узнагароду, бо знаходзіцца пад хатнім арыштам у Менску.

Замест Халіп дыплом атрымаў намеснік галоўнага рэдактара «Новой газеты» Віталь Ярашэўскі.
Ён сказаў, што ў Беларусі ўсё вельмі дрэнна, «нават горш, чым у Расеі», і што супрацоўніцтва з Лукашэнкам будзе ганьбай для расейскіх уладаў.

Другая беларуска, Кацярына Кібальчыч, атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Спецыяльны карэспандэнт года» за серыю рэпартажаў аб выбарах у Беларусі.
Звяртаючыся са сцэны да журналісцкай супольнасці Расіі, Кацярына сказала: «У Менску цяпер стала вельмі складана працаваць журналістам. Асабліва маім калегам, якія пастаянна жывуць у краіне. Многія з іх дапамагалі мне. Гэта і іх ўзнагарода таксама.
У цэлым расійскія каналы аб’ектыўна асвятлялі выбары ў Беларусі, знаходзілі эфірны час і дакладныя словы для ацэнкі падзей.
Пасля 19 снежня хтосьці павіншаваў Аляксандра Рыгоравіча, а хтосьці падпісаў лісты ў падтрымку палітычных закладнікаў. Я маю на ўвазе людзей у Расіі, якія карыстаюцца маральным аўтарытэтам. Але гэта іх выбар. Мы, журналісты, зрабілі ўсё, каб расказаць пра тое, што на самой справе адбываецца ў краіне».

Характэрна, што

гэтыя словы слухалі, седзячы ў першым шэрагу, вядомыя сябры Лукашэнкі: былы прэм’ер-минстр Расіі Яўген Прымакоў, аўтар хвалебнага фільма пра Лукашэнку экс-гендырэктар канала ТВЦ Алег Папцоў і намеснік мэра Масквы Уладзімір Рэсін.

Найлепшай тэлепраграмай 2010 года назвалі праект НТВ «Цэнтральнае тэлебачанне». Гэтая праграма таксама не пакідала без увагі падзеі ў Беларусі. У зале быў заўважаны спецыяльны карэспандэнт НТВ, былы карэаспандэнт у Мінску Павел Селін, але на сцэну ён так і не выйшаў.

Вядучая цырымоніі, вядомы расійскі тэлекрытык Ірына Пятроўская сказала, што беларуская тэма не выпадкова хвалюе расейскіх журналістаў: «За падзеямі ў Менску патрэбна сачыць, каб падобнае не паўтарылася ў Расіі».

Кацярына Кібальчыч адказала на некалькі пытанняў «Беларускага партызана».

— Кацярына, асвятляць прэзідэнцкую кампанію ў Беларусі — гэта быў твой асабісты выбар або камандзіроўка ў «гарачы пункт»?

— Колькі працую на Першым канале (ужо пяць гадоў) — перад кожнай камандзіроўкай мяне пытаюцца: «Можа, табе не ехаць у Менск?» Кіраўніцтва непакоіцца, у іх у гэтым сэнсе ёсць вопыт: Павел Шарамет, Віктар Дзятліковіч, Дзмітрый Завадскі — усе яны былі супрацоўнікамі Першага канала (ОРТ) і беларусамі. Гэта значыць, у мяне ёсць выбар: ехаць ці не. Але ў Мінск заўсёды вельмі хочацца.

— Што больш за ўсё ўрэзалася ў памяць за час мінулай кампаніі?

— Перыяд збору подпісаў. Гутаркі аб палітыцы ў горадзе. Тое, пра што гаварылі на кухнях, а некаторыя нават баяліся вымаўляць уголас, раптам выплюхнулася на вуліцы. «Паветра свабоды закружыла галаву прафесара Плейшнера». Былі моманты абсалютнага шчасця. Хацелася забавіцца ў гэтай восені і не думаць, чым усё скончыцца.

— 19-га ты пражыла ў гушчы ўсіх падзей. Было страшна?

— Быў момант, калі ў нас на вачах АМАП літаральна таптаў аднаго хлапчука. У яго былі доўгія валасы, я нават падумала, што гэта дзяўчына. Хацела «яе» выцягнуць, пабегла, але па дарозе спалохалася і проста не магла зрушыць з месца некалькі секунд. У выніку на дапамогу прыйшоў Вася Сямашка, аператар БелаПАН. Гэта ёсць на касеце — і як я ўпадаю ў ступар, і як Вася крычыць: «Не бі ляжачага, памажы, што стаіш?» — І амапавец дапамог. Вася — малайчына. А мне сорамна.

За выключэннем гэтага асабліва экзістэнцыяльнага моманту, страшна не было… Я разумела, што з вялікай верагоднасцю мне нічога не пагражае. Мы з аператарам ведалі, як сябе паводзіць. Былі на Плошчы ад пачатку да канца. Знялі шмат цікавага. Кажу гэта спакойна, бо зыходнікі «Плошчы» ўжо вывезеныя за межы Беларусі.

— Асабліва варта расказаць пра тваё вяртанне ў Маскву — партызанскімі сцежкамі з «саюзнай Беларусі», абнятай полымем чарговай «элегантнай перамогі». Раскажы, як гэта было.

— Я з’язджала ў сярэдзіне студзеня з касетамі, вінчэстарамі і везла кучу відэаматэрыялаў, якія ўдалося здабыць у калегаў. Проста падарунак для КДБ! Ехала на перекладных, спрабавала неяк шыфравацца. Думала, што ўсё гэта параноя і збоку мая канспірацыя выглядае, як ідыятызм. Але лепш быць ідыёткай, якая павезла заплечнік з касетамі ў Маскву, чым разумнай, якая дае паказанні БТ, пакуль касеты вывучаюць ГБэшнікі ці яшчэ горш — БТшнікі.

— Тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, што гэта? Якія пачуцці ты зведваеш?

— Першыя тыдні пасля 19-га было, як ва ўсіх: маральная прыгнечанасць, фрустрацыя. Потым стала лягчэй. Ад таго, што зло зусім асатанела, усё стала на свае месцы. Хто дрэнны, хто добры. Хто свой, а хто чужы. Цяпер я абсалютна спакойная. Не ведаю, што будзе з краінай, з палітвязнямі, але ведаю, што я сама павінна рабіць. І паціху гэта раблю…

Каментары7

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу69

Грамадствадапоўнена69

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу69

Грамадствадапоўнена69

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць