Усяго патроху

Азімыя могуць ляснуць праз мароз

Узмацненне марозу на гэтым тыдні ўяўляе небяспеку для азімых пасеваў на поўдні і захадзе Беларусі, дзе назіраецца недастатковае снежнае покрыва. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце рэспубліканскага Гідраметцэнтра.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у сувязі з усталяваннем на тэрыторыі Беларусі вельмі халоднага надвор’я ўскладніліся аграметэаралагічныя ўмовы для перазімоўкі сельскагаспадарчых культур.

Паводле апошніх звестак, у Брэсцкай, на значнай тэрыторыі Гродзенскай і Гомельскай, у паўднёвай частцы Мінскай і ў паўднёва-заходніх раёнах Магілёўскай абласцей вышыня снежнага покрыва галоўным чынам не перавышае 1–5 см, ёсць аголеныя ўчасткі. Тут у першую чаргу можа пацярпець найменш марозаўстойлівая культура — азімы рапс.

У сувязі з гэтым спецыялісты дэпартамента па гідраметэаралогіі правядуць дадатковыя назіранні за тэмпературай глебы на глыбіні вузла кушчэння азімых культур. Гэта дазволіць ацаніць небяспеку маразоў для пасеваў.

У паўночных, цэнтральных і ўсходніх раёнах пасля аслаблення маразоў будзе праведзена адгадоўванне галінак пладовых насаджэнняў. У гэтых раёнах назіраецца дастатковае снежнае покрыва, здольнае абараніць пасевы азімых ад уплыву нізкіх тэмператур, аднак тут магчымае пашкоджанне пупышак пладовых культур, перадусім нераяніраваных сартоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Камянецкай вежы паставілі вялізны гаманец з пяцірублёвай купюрай6

Ураджэнец Беларусі ўвайшоў у топ-250 найбагацейшых амерыканскіх імігрантаў10

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску44

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць