Грамадства22

Севярынец атрымаў першыя лісты з волі

Кастусь Севярынец, бацька зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка, лічыць, што паўтара месяца лісты да Паўла проста не даходзілі.
Падставы, каб гэтак меркаваць, дае апошні сынаў допіс — 17-га лютага бацькі атрымалі ад яго чарговы ліст.

Паводле Кастуся Севярынца, у лісьце напісана: "Атрымаў два матуліных лісты ад 6-га і 9-га лютага. Нарэшце! Вельмі-вельмі-вельмі рады!"

Спадар Севярынец кажа, што лісты да Паўла яны з маці пішуць амаль штодня, ад самага дня зьняволеньня 19-га сьнежня. І лічыць абуральным, што двухбаковай сувязі з сынам не было амаль паўтара месяца: бацькі за гэты час атрымалі ад Паўла Севярынца 5 лістоў, а ён з дому — толькі два, прычым зусім нядаўна. Адна зь верагодных прычынаў, лічыць Кастусь Севярынец, — гэта ягоныя вершы, якія ён перасылае сыну і якія маглі падацца супрацоўнікам КДБ занадта палітызаванымі.

Харчовыя перадачы, як вынікае зь лістоў, Павал атрымлівае рэгулярна. Аднак праблемы зь ліставаньнем сталі для бацькоў непрыемнай нечаканасьцю: Кастусь Севярынец ведае, што зьняволенаму пішуць ня толькі яны, але і мноства іншых людзей, якія хочуць яго падтрымаць. І тое, што Павал Севярынец не атрымлівае адрасаванай яму карэспандэнцыі, бацькі лічаць дадатковым псыхалягічным ціскам на палітвязьня.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя2

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён легенда». Гродзенцы шукалі таго самага добрага кіроўцу з аўтобуса. Аказалася, Леаніда ведае ўвесь горад8

Віктар Марціновіч выдаў новы раман13

На МТЗ стварылі ўзор машыны для перавозкі людзей па падземных рудніках5

Упершыню за год зафіксаваныя масавыя залёты расійскіх дронаў на Гомельшчыну4

Цэны на нерухомасць у Мінску дасягнулі чарговага рэкорду14

Заснавальніка віннай кампаніі асудзілі ў Мінску за данаты ў падтрымку Украіны1

Улады прапануюць новае правіла для прыватных клінік8

Алексіевіч: Усе матэрыялы для кнігі пра каханне засталіся ў Мінску12

У Слуцку жанчыну аштрафавалі за пакінутыя каля сметніцы добрае адзенне і лінолеум. Людзі не вытрымалі, даведаўшыся пра гэта28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя2

Анжаліка Борыс: Пачобута паўсюль прымалі як героя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць