Меркаванні1111

Прамова адваката ў абарону Васіля Парфянкова

28-гадовага маніфестанта абараняў Ігар Міхаловіч Папкоўскі (Мінская гарадская калегія адвакатаў).

28-гадовага маніфестанта абараняў Ігар Міхаловіч Папкоўскі (Мінская гарадская калегія адвакатаў).

На лаве падсудных малады чалавек, асоба гэтага маладога чалавека падрабязна высветленая ў працэсе паседжання. Парфянкоў браў актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі па выбарах прэзідэнта рэспублікі Беларусь. Выбары праводзіліся на альтэрнатыўнай аснове. Можна іх ахарактарызаваць як дэмакратычны працэс. Удзел Парфянкова ў альтэрнатыўнай групе характарызуе яго як асобу, якой не абыякавая палітычная абстаноўка ў рэспубліцы, той працэс, які адбываецца ў краіне па паляпшэнні жыцця грамадзян, прававое становішча ў краіне. Парфянкоў мае сярэднюю адукацыю, працоўны чалавек. Мае працоўную спецыяльнасць. У меру сваіх здольнасцяў ён трошкі абмежавана разумеў свой удзел у гэтым працэсе. Але яго ўдзел не ўяўляў нейкай складанасці. Ён быў у складзе ініцыятыўнай групы, працаваў, як і іншыя ініцыятыўныя групы, ініцыятыўная група нашага прэзідэнта. Працаваў з грамадзянамі на вуліцы, збіраў подпісы. Па матэрыялах справы праходзіць, што ён атрымліваў нязначнае ўзнагароджанне з улікам той працы, якую ён праводзіў — гэта 1,3 даляра ў суткі, калі яму ўдавалася пагутарыць з людзьмі, калі яму ўдавалася іх пераканаць, і яны падпісвалі ліст на карысць кандыдата Някляева, якога прадстаўляў Парфянкоў. Мабыць, гэтага хапала на тое, каб хоць неяк забяспечыць жыццёвы ўзровень на гэтыя дні. Пра нейкія сур’ёзныя даходы інфармацыі няма. Няма ніякай негатыўнай інфармацыі, што наогул гэтыя галасы купляліся. Чалавек удзельнічаў у ініцыятыўнай групе, выказваў жыццёвую пазіцыю. Што ж адбываецца ў далейшым? Кандыдат у прэзідэнты Някляеў пацярпеў, скажам так, афіцыйную паразу. Абвешчаныя вынікі выбараў. Удзельнікі, якія падтрымлівалі іншых кандыдатаў у прэзідэнты, палічылі, што вынікі выбараў неаб’ектыўныя. Высокі суд, гэта права, якое дэклараванае ў нашай канстытуцыі, — свабоднае выказванне меркаванняў. Яго ні ў якай меры нельга ацэньваць як негатыўныя дзеянні гэтых людзей. Іншая справа, што быў крыху парушаны парадак выказвання свайго меркавання з нагоды вынікаў выбараў. У прыватнасці, нельга адмаўляць, я думаю, мой падабаронны з гэтым пагодзіцца, што ён і значная колькасць людзей удзельнічала ў мітынгу, у дэманстрацыі. Мітынг першапачаткова адбываўся на Кастрычніцкай плошчы. Звяртаю ўвагу, што не даказана матэрыяламі справы, што гэта быў мітынг выключна ў дачыненні падтрымкі тых кандыдатаў у прэзідэнты, якія пацярпелі паразу падчас выбарчай кампаніі. Там была вялікая колькасць людзей, якія бавілі вольны час на катку, я не выключаю, што там была вялікая колькасць людзей — прыхільнікаў прэзідэнта, якія, як гэта часта адбываецца пасля футбольных матчаў, выходзяць на вуліцы, каб выказаць сваё захапленне. Ніякага парушэння грамадскага парадку ў сэнсе кваліфікацыі дзеянняў яго менавіта па частцы другой артыкула 293 непасрэдна на Кастрычніцкай плошчы не мела месца. Наступны этап, гэта значыць, скажам наўпрост — нічога там не было пашкоджана, ніхто з работнікаў міліцыі не пацярпеў. Неабходна зыходзіць з пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачванага ў дачыненні да падабароннага. Якія прыкметы? Знішчэнне маёмасці, узброены супраціў прадстаўнікам уладаў, што выявілася ў непасрэдным здзяйсненні згаданых дзеянняў. Непасрэдна на Кастрычніцкай плошчы нічога гэтага не мела месца. Так, потым ідзе дэманстрацыя. Сапраўдныя ініцыятары таго, што людзі пайшлі да Дома ўрада ў гэтай крымінальнай справе, не знойдзеныя. Але, прынамсі, ёсць падставы меркаваць, што ў працэсе руху вялікага натоўпу людзей, калі быў парушаны рух грамадскага транспарту, аўтатранспарту, то так, гэта сапраўды з’яўляецца правапарушэннем. Але зноў жа, я думаю, што вы пагодзіцеся са мной, што гэта не мае дачынення да кваліфікацыі дзеянняў Парфянкова па ч.2 арт. 293, што гэта з’яўляецца масавымі беспарадкамі такога характару, які ўтварае крымінальны склад злачынства. Людзі па шляху руху расцягнуліся на досыць вялікі ўчастак праспекта, я думаю, што прынамсі кіламетры на паўтара-два, пры гэтым не было пабіта ніводнага прадмета, ніводнай вітрыны. Не перакуленая ніводная сметніца. Можа, і было штосьці перакулена, але прадстаўнік абвінавачання такіх доказаў не прывёў. Ніхто з работнікаў міліцыі ні на Кастрычніцкай плошчы, ні ў працэсе руху людзей да Дома ўрада не пацярпеў. Высокі суд, чаму я гэтыя моманты падзяляю на некаторыя часткі, таму што адной з характэрных прыкметаў масавых беспарадкаў з’яўляецца ўсё-такі і іх працягласць у часе. Людзі прыйшлі на плошчу Незалежнасці. З чым мы там сутыкаемся? Кандыдаты ў прэзідэнты паводзяць сябе, скажам так, не некарэктна, а парушаюць заканадаўства нашай краіны. Аб правядзенні мітынгаў у дачыненні да дэманстрацый. Ідуць на гэта свядома, уласна кажучы, людзі пісьменныя, але ў іх ёсць альтэрнатыва: яны хочуць выказаць сваё меркаванне грамадскасці, каб грамадскасць дала ацэнку таму, маюць яны рацыю ці не. Звярніце ўвагу, што мы з вамі праглядалі відэазапіс, дзе ёсць выказванні тых людзей, якія выступалі на мітынгу. Дарэчы, гэта ў асноўным выступы кандыдатаў у прэзідэнты. Мітынг звычайна мае на ўвазе, што могуць выступаць і людзі ад нейкіх іншых партый, любы чалавек можа выйсці выказацца. Не, мы сутыкаемся з тым, што толькі кандыдаты ў прэзідэнты. Яны выказваюць сваё абурэнне, нязгоду з вынікамі выбараў, але гэта іх асабістая пазіцыя. У той жа самы час мы звяртаем увагу, што на працягу выступаў кандыдатаў у прэзідэнты не было ніводнага агрэсіўнага выказвання, у тым сэнсе, што неабходна нешта рабіць, разбураць, парушаць грамадскі парадак. Зноў жа, я нагадваю, што з’яўляецца абвінавачваннем: знішчэнне маёмасці, узброены супраціў работнікам міліцыі. Звяртаю ўвагу суда на працягласць гэтага працэсу. Меў месца выступ так званых лідараў. Затым мы пачулі звон пабітага шкла. Калі былі выяўленыя такія дзеянні, пачуліся выказванні, ну прынамсі тых, хто актыўна ўдзельнічаў у гэтым мітынгу, што неабходна спыніць гэтыя дзеянні, не паддавацца на правакацыі. Гэта значыць, не толькі не было закліку да таго, што нас не чуюць, не хочуць выйсці і выступіць і растлумачыць нам, чаму такое адбылося. Наадварот, кажуць, што не трэба так рабіць. Доказная база ў нас пабудаваная на паказаннях самога абвінавачанага Парфянкова, а таксама на паказаннях сведак на судовым паседжанні. Дадатковай інфармацыі нам практычна не далі па прад’яўленых абвінавачаннях. І асноўная інфармацыя абвінаваўчага характару змяшчаецца ў тым відэазапісе, які мы паглядзелі на судовым паседжанні. Як ацэньваць паказанні Парфянкова? Яго прызнанне частковай віны заключаецца ў тым, што ён тлумачыць: што ж я зрабіў? Так, ён паддаўся на ажыятаж людзей, якія яго атачалі, у нейкай ступені нават на ўплыў тых людзей, якія разбілі гэтае шкло. Падышоў, нанёс некалькі ўдараў рукамі і нагамі па нейкіх драўляных шчытах, якімі былі закрытыя шкляныя дзверы з таго боку памяшкання. Гэта значыць, шкло разбітае, наступнай перашкодай былі драўляныя аб’екты. Ну я праглядаў гэты запіс больш уважліва ў ходзе следства, і ў мяне склалася ўражанне, што гэта былі проста шафы, пастаўленыя зваротным бокам. І калі шкло было ўсё-ткі разбітае, менавіта па гэтых шафах і наносіліся такія ўдары. Высокі суд, я ацэньваю дзеянні Парфянкова ў дачыненні нанясення гэтых удараў як жаданне выказаць сваё абурэнне; вось сабралася вялікая колькасць людзей, нязгодных з выбарамі, і не знайшлося ніводнага прадстаўніка ўлады, які мог бы выйсці да гэтых людзей і выказаць сваё меркаванне, спакойна нешта растлумачыць, то бок уступіць у дыялог. Бо гэта ўсё-ткі нашы грамадзяне. Ну добра, не адбыўся такі працэс. Вінаваціць Парфянкова ў тым, што ён мае дачыненне непасрэдна да ўдзелу ў тым, каб здзяйсняць знішчэнне маёмасці, узброены супраціў прадстаўнікам улады — няма ніякіх падставаў. Давайце пачнем з маёмасці. Бок абвінавачання не прадставіў нам ніякіх доказаў, што гэтыя драўляныя прадметы, па якіх наносіў удары Парфянкоў рукамі і нагамі, атрымалі пашкоджанне. Размова не ідзе пра зялёныя насаджэнні, якія грамадзяне вытапталі. Размова не ідзе пра вадасцёкавую трубу, якую там адзін з дзеячаў пагнуў. Я бачыў гэта на відэазапісе. І ўжо гэтай вадасцёкавай трубой наносіў, па-мойму, удары. У дачыненні да пабітага шкла. Мы чулі ў запісе звон разбітага шкла. Але значна пазней, калі яно ўжо было разбітае, мы бачым, што Парфянкоў гэтым натоўпам прыціскаецца і асэнсавана наносіць удары рукамі, нагамі па гэтых зваротных баках гэтых шафаў. Паважаны пракурор не даказаў, што маёмасць была знішчаная або атрымала пашкоджанні. Гэтай маёмасці няма і ў спісах, якія прадставіў грамадзянскі скаржнік. Беспарадкі суправаджаюцца ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады. Пра ўзброены супраціў прадстаўнікам улады грамадзяне нашай рэспублікі атрымалі ўяўленне з тых відэаматэрыялаў, якія паказваліся на тэлебачанні, калі пасля беспарадкаў выявілі, што непасрэдна там, дзе была пляцоўка паміж В.І. Леніным, усімі паважаным, і дзвярамі Савета Міністраў, цэнтральным уваходам, знаходзяцца кавалкі арматуры, дастаткова доўгія, знаходзяцца скрабкі, якімі збіваюць лёд. Па матэрыялах справы праходзяць тронкі рыдлёвак, грабляў, то бок такога характару. Высокі суд, нідзе — ні на гэтых відэаматэрыялах, ні на тых, якія былі прадстаўленыя ў сродкі масавай інфармацыі, мы не бачылі, каб акрамя сцягоў людзі, што рухаліся па праспекце, неслі ў руках гэтыя кавалкі арматуры або гэтыя тронкі. Няма інфармацыі ад прадстаўніка абвінавачання пра тое, што ў аўтобусе, як трэба меркаваць, белага колеру, які ў самым пачатку арганізацыі вось гэтага мітынгу пратэсту ўжо арганізаванай групай людзей на чале з Някляевым, што там былі такія прадметы. Ніякіх доказаў няма. Разумны чалавек можа меркаваць, што там былі сродкі гукаўзмацнення для выступлення на мітынгу. Што там было, тое было, але і такой інфармацыі мы не маем. Высокі суд, непасрэдна тыя людзі, якія ўдзельнічалі ў біцці шкла, пашкоджанні гэтай маёмасці — 6 дзвярэй, вы звярнулі ўвагу, што ўсё гэта лакалізавана на абмежаваным участку. Вось наш будынак суда, перад корпусам. Калі правесці аналогію, то былі б пабітыя дзверы толькі гэтага корпуса. Масавыя беспарадкі характарызуюцца некіраванасцю натоўпу, калі ён разбурае ўсё і калі натоўп вялізны і займае ўсю плошчу, то было б пабітае ўсё шкло, а не толькі шкло цэнтральнага ўваходу. Што мы маем — там шкло цэлае. А пацвярджаюць, што толькі шэсць дзвярэй атрымалі пашкоджанні. На відэаматэрыялах, якія мы праглядалі, я, напрыклад, убачыў чалавека, які сапраўды знішчаў дзяржаўную маёмасць. Гэта мужчына ў акулярах, куртцы з лампасамі на рукавах, палоскамі, гэты мужчына, добра бачны на відэаматэрыялах, вызначаны пастановай аб прыцягненні ў якасці абвінавачанага як нявысветленая асоба. Другі мужчына, пажылы мужчына ў кажуху, шапцы з апушчанымі навушнікамі; таксама бачна, што менавіта ён бярэ непасрэдны ўдзел у разбурэнні маёмасці. Гэты мужчына таксама не знойдзены. Высокі суд, калі б гэтыя асобы былі знойдзеныя і была б паказаная сувязь Парфянкова з гэтымі асобамі, што ён быў у адной кампаніі, што ён быў, скажам так, у адной ініцыятыўнай групе, то можна было б агучваць нейкія разважанні аб тым, што гэта было агульным намерам. Што яны адзін аднаго заводзілі ці мелі агульны намер на пашкоджанне маёмасці. Але гэтыя асобы не знойдзеныя. Такім У Парфянкова, як вы самі бачылі, нічога ў руках не было. Хто ж тады былі гаспадары тых шматлікіх кавалкаў арматуры, тронкаў і скрабкоў, якія былі выяўленыя на месцы? Я думаю, што меркаванне пра паходжанне грамадзяне могуць зрабіць самастойна без дапамогі адваката. Высокі суд, ці звярнулі вы ўвагу на ракурс здымкі? Уся здымка праводзіцца зблізку, калі немагчыма даць сітуацыйную ацэнку дзеянням як групы, так і асобных людзей. У крыміналістыцы гэта называецца дэтальная фотаздымка. Вы звярнулі ўвагу, што наогул больш за 70 працэнтаў часу мы бачым мільганне нейкіх плячэй, патыліц і наогул нейкіх аб’ектаў нявызначанай формы. Калі выключыць усе гэтыя мільганні і нейкія няпэўныя крыкі, то працягласць самога працэсу, калі мае месца звон шкла, запіс досыць кароткі па часе, што зусім не характэрна для масавых беспарадкаў. Высокі суд, у судовым паседжанні вось гэты комплекс доказаў сведчыць аб тым, што мой падабаронны Парфянкоў Васіль Пятровіч паводзіў сябе адмоўна, але не злачынна. Ён парушыў правапарадак, але не ўчыніў злачынства. Масавыя беспарадкі — гэта дзеянні шалёнага натоўпу, неарганізаваныя масы людзей, зацікаўленыя асобы пры масавых беспарадках выкарыстоўваюць натоўп як своеасаблівы інструмент для дасягнення сваіх мэтаў, улічваючы псіхалогію натоўпу і накіроўваючы яго стыхійнае паводзіны ў патрэбнае ім рэчышча. Скажыце, калі ласка, дзеянні Парфянкова накіроўваліся кім-небудзь у патрэбнае рэчышча? Накіроўваліся — там былі крыкі выступоўцаў кандыдатаў у прэзідэнты — не паддавайцеся на правакацыі, спыніце і так далей. Так, але гэта — іншы бок, станоўчы. Гэта не тыя крыкі, якія кажуць — а ну давай ім усё разбурым і гэтак далей. Масавыя беспарадкі абавязкова суправаджаюцца менавіта гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі. Высокі суд, вы звярнулі ўвагу, што ў матэрыялах справы ёсць мноства фотаздымкаў, дзе нават былі ў бутэльках гаручыя матэрыялы, з кнотам. Але хіба былі ачагі ўзгарання? Вядома, не. Паходжанне гэтых прадметаў зусім незразумелае. Такім чынам, высокі суд, ніхто з работнікаў міліцыі, якія там удзельнічалі, або работнікаў АМАПа не дапытаны судовым паседжаннем, трэба меркаваць, таму што сярод іх няма тых, паважаны пракурор, хто б пацярпеў ад дзеянняў Парфянкова ў дадзены перыяд часу, які яму залічваецца, у прыватнасці, непасрэдна ля тых дзвярэй, дзе ён знаходзіўся. З матэрыялаў справы таксама відаць, што калі адбываліся ўдары па шыбах і іншае, то ў прынцыпе гэта не быўа такі маналітны шчыльны натоўп, калі нельга было ўмяшацца работнікам міліцыі. Калі я звярнуў увагу на двух канкрэтных чалавек, якіх мы назіралі нават у запісе на відэаздымку — мужчына ў акулярах і пажылы мужчына ў кажуху і шапцы з нізка апушчанымі навушнікамі, то ў гэтым выпадку любы работнік міліцыі мог падысці да іх, узяць за руку і запатрабаваць адысці. А вось калі б натоўп пачаў іх адбіваць, збіваць работнікаў міліцыі, вось гэта ўжо ўтварае склад гэтага злачынства. Як мы бачым, няма практычна ніякіх доказаў вінаватасці Парфянкова ва ўчынку, які крымінальна караецца. Таму Парфянкова Васіля Пятровіча па частцы другой артыкула 293 КК РБ я прашу апраўдаць і, адпаведна, адмовіць грамадзянскаму скаржніку ў задавальненні яго позвы.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й19

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Летась Беларусь паставіла рэкорд па экспарце сельгаспрадукцыі2

Расія заявіла, што больш не лічыць сябе звязанай дамовай аб абмежаванні ядзернага арсенала3

У ЗША вынеслі пажыццёвы прысуд мужчыну, які рабіў замах на Трампа1

Пад Гомелем будуюць свінакомплекс, які стане найбуйнейшым у Беларусі3

«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах 21

Расійскія ваенкары скардзяцца на закрыццё сувязі праз Starlink. Паўздзейнічалі ўкраінскія контрмеры?2

Беларус параўнаў цану на айчынныя яблыкі і кітайскае памела. Розніца здзівіла3

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й19

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць