Меркаванні3030

Ці абароніць войска Лукашэнку?

А можа міністр абароны лепей стане часовым кіраўніком дзяржавы? Піша Юрый Дракахруст.

Аляксандар Лукашэнка не выключае прыцягненьня Ўзброеных Сілаў у выключных выпадках для навядзеньня канстытуцыйнага парадку.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы сёньня перад вайскоўцамі падчас наведваньня другой інжынэрнай брыгады Ўзброеных сіл РБ.

Заява прэзыдэнта пра тое, што ўзброеныя сілы могуць быць выкарыстаныя для абароны ад перавароту — ня толькі спроба чарговы раз застрашыць насельніцтва і сваіх апанэнтаў, маўляў, мала не падасца, за мной не заржавее, буду абараняць сваю ўладу ўсімі сродкамі.

Гэта хутчэй спроба супакоіць уласны страх ад відовішча рэвалюцыйнага пажару ў арабскім сьвеце.

Як і ў сытуацыі пасьля скіданьня Бакіева, Лукашэнка спрабуе ўпэўніць усіх, і найперш самога сябе, што зь ім такога ня здарыцца, што ягоная воля, рашучасьць і гатоўнасьць абараняць уладу любымі сродкамі дапамогуць яму падавіць любыя народныя выступы.

Ня будзем нават засяроджваць увагу на тым, што Канстытуцыя зусім не прадугледжвае выкарыстаньня рэгулярнага войска ва ўнутрыпалітычнай барацьбе, Лукашэнка мяркуе, што ён — гэта і Канстытуцыя, і наагул беларуская дзяржава як такая.

Але калі казаць у палітычнай плашчыні, то варта заўважыць, што арабскім дэспатам, якіх цяперашняя хваля рэвалюцыю зьмятае як кеглі, ня надта тое войска дапамагло. У Тунісе войска, якое тамтэйшы прэзыдэнт трымаў на галодным пайку у адрозьненьне ад сілаў бясьпекі, перайшло на бок паўстаньня, чым і забясьпечыла яго посьпех.

Лукашэнка спаслаўся на Эгіпет — паводле яго, там «ад праліцьця крыві выратавала войска — спакойнымі дзеяньнямі». Гэтыя спакойныя дзеяньні палягалі ў тым, што ў першыя ж дні рэвалюцыі тамтэйшы міністар абароны заявіў, што войска ня будзе ўплішчвацца ў палітычныя забурэньні, гэта значыць адмовіўся страляць у народ.

Таго міністра раней называлі «пудзелем Мубарака», яго вернасьць прэзыдэнту была ня меншай, чым вернасьць ягонага беларускага калегі спадара Жадобіна.

Але гэта да таго. А вось як пачалося, дык і «пудзель» аказаўся самастойнай постацьцю, а цяпер зьбегам абставінаў і наагул часовым кіраўніком дзяржавы.

Лібійскі «леў пустыні» Кадафі выкарыстоўваў супраць народу нават ракеты, 200 забітых за адзін дзень. І дапамагае гэта яму? Таксама ня надта.

Так што пагрозы Лукашэнкі насамрэч маюць мала сэнсу менавіта ў сьвятле цяперашніх падзеяў у арабскім сьвеце.

Калі падзеі ідуць шляхам 19 сьнежня — дык хапае і АМАПу. А калі такім, як у Тунісе ці Эгіпце, то не хапае нічога
 — войска ці не выконвае крыважэрны загад ці аказваецца ня здольным спыніць хвалю народнага гневу, якая змывае дыктатара ў нябыт.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў3

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Знік у СІЗА па справе аб падатках, а знайшоўся ў спісе «экстрэмістаў». Што вядома пра бізнэсмена з Жодзіна Сяргея Пако

Аргенцінцы прайгравалі Егіпту 0:2, але змаглі вырваць перамогу. Ізноў Месі!10

У Венгрыі прыпынілі працу і выбачыліся СМІ, якія былі асновай прапаганды Орбана. Яны будуць рэарганізаваныя5

«Мы непрыкметна». Як беларусы цяпер едуць у Анапу на адпачынак6

З алімпійскай праграмы выключылі від спорту, які быў у ёй сто гадоў5

Беларускае паходжанне тавару цяпер трэба даказваць баламі1

У новым анлайн-банкінгу Беларусбанка з'явілася беларуская мова5

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў3

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць