Меркаванні1212

Курэйчык выйшаў з Рэспубліканскай рады па справах культуры, пратэстуючы супраць «чорнага спісу»

«Я выбіраю той спіс, дзе больш таленавітых і прыстойных людзей».

Увечары 2 сакавіка драматург Андрэй Курэйчык распаўсюдзіў па электроннай пошце заяву:

«Шаноўнае панства!

Сёння ў Інтэрнэце быў надрукаваны „чорны спіс“ дзеячаў культуры і мастацтва, пра якіх забаронена згадваць у афіцыйных беларускіх СМІ.

Там разам з драматургам Томам Стопард і пісьменнікам Андрэем Бітавым, групамі ДДТ і „Ляпіс Трубяцкой“, акцёрамі Кевінам Спэйсі і Джудам Лоў асобным радком значыцца і маё сціплае прозвішча. Тое, што беларуская дзяржава ставіць мяне ў адзін шэраг з гэтымі людзьмі не можа не выклікаць гонар і шчырую падзяку беларускім ідэолагам.

З іншага боку палітыка „чорных спісаў“ ў дачыненні да людзей мастацтва ў XXI стагоддзі — бянтэжыць. Дзікунства і варварства, на жаль, не пакінулі гэтую краіну.

У сувязі з гэтым мною прынята рашэнне аб выхадзе з Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, створанага пастановай Саўміна ад 24 лістапада 2010 г. № 1719.

Быць у двух спісах — зашмат. І я выбіраю той спіс, дзе больш таленавітых і прыстойных людзей.

Я ўдзячны Міністэрству культуры і асабіста міністру Паўлу Паўлавічу Латушку за ініцыятыву па ўключэнні мяне ў дадзены савет, які па ідэі павінен быў аб’яднаць дзеячаў культуры нашай краіны.

Аднак, аказалася, што рада не прадугледжвае адкрытую дыскусію ўсіх яе чальцоў, шырокі спектр пунктаў гледжання — непажаданы, а супрацоўніцтва магчыма толькі з „ідэалагічна правільнымі“ дзеячамі культуры. „Падтакваць“ мне нуднавата, хлусіць — не хачу, прыслужваць — моташна…

Працаваць у афіцыйным савеце ў краіне, дзе так ставяцца да дзеячаў культуры і мастацтва, не бачу для сябе сэнсу. Гэта мой асабісты маральны выбар.

Сумленне — тое нямногае, што мне хочацца захаваць. Нават коштам маёй адсутнасці на афіцыёзных каналах і газетных палосах.

У заключэнне, я хачу працытаваць строфы Іосіфа Бродскага на гэтую тэму:

Пусть и вправду, Постум, курица не птица, но с куриными мозгами хватишь горя.
Если выпало в Империи родиться, лучше жить в глухой провинции у моря.
И от Цезаря далеко, и от вьюги. Лебезить не нужно, трусить, торопиться.
Говоришь, что все наместники — ворюги? Но ворюга мне милей, чем кровопийца.


З павагай, Андрэй Курэйчык, драматург, сцэнарыст, педагог»

Каментары12

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

Пасля ДТЗ на МКАД дарогу засыпала буякамі

У Слоніме затрымалі траіх грамадскіх актывістаў2

Дырэктара мінскага таксапарка затрымалі за распаўсюд наркотыкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць