Грамадства33

Жанчын у арміі ўсё больш

У апошнія гады ва Узброеных сілах Беларусі назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя росту ліку жанчын-ваеннаслужачых. Калі ў 2005 годзе іх колькасць складала менш як 4 тысячы, то ў 2010 годзе ўжо амаль 4,5 тысячы, ці больш за 8% ад агульнай колькасці арміі.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны.

Цяпер ва Узброеных сілах служаць больш за 400 афіцэраў-жанчын (у 2010 годзе ўпершыню двум з іх было прысвоена воінскае званне «палкоўнік»), больш за 1.000 прапаршчыкаў і каля 3 тысяч салдат і сяржантаў, якія праходзяць службу па кантракце.

Пераважная большасць афіцэраў-жанчын праходзяць службу на пасадах ваенных урачоў, псіхолагаў, перакладчыкаў, юрыстаў. Некаторыя ўзначальваюць аддзяленні ў ваенных камісарыятах. Але іх службовая дзейнасць не абмяжоўваецца толькі гэтымі спецыяльнасцямі. Пералік ваенна-ўліковых спецыяльнасцяў афіцэрскага складу Узброеных сіл прадугледжвае магчымасць праходжання жанчынамі воінскай службы на пасадах каманднага, інжынернага, тэхнічнага, ваенна-гуманітарнага, ідэалагічнага, педагагічнага і медыцынскага профіляў. Разам з тым, жанчыны-ваеннаслужачыя не могуць прызначацца на пэўныя пасады, а таксама праходзіць службу ў падраздзяленнях, якія маюць на ўзбраенні цяжкую бранятэхніку — танкі, баявыя машыны пяхоты.

Сёння ў ваенных навучальных установах вучацца 23 дзяўчыны. 20 з іх вучацца ў Ваеннай акадэміі (12 — на факультэце сувязі і АСК, восем — на авіяцыйным факультэце). Прычым на авіяцыйным факультэце тры дзяўчыны-курсанты асвойваюць лётныя спецыяльнасці, а астатнія — інжынерныя. У 2011 годзе сярод выпускнікоў авіяцыйнага факультэта ўпершыню будзе дзяўчына — ваенны пілот. Тры дзяўчыны-курсанты вучацца на ваенным факультэце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.

Падрыхтоўка жанчын-прапаршчыкаў з 2003 года вядзецца і на базе 72-га Аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сіл.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

«Як такое магчыма ў 2026 годзе?» Беларуску абурыў вакзал у Баранавічах з лесвіцай без пандуса2

Круты: Вайсковыя зборы для нядбайных аграрыяў будуць доўжыцца 2‑3 месяцы24

У Ялце будуць даваць ваду толькі тры гадзіны на дзень5

Беларускі банкір узначаліў нацыянальную плацежную сістэму Узбекістана

Аб'явілі збор на развітанне са Святланай Курс. Яе хочуць пахаваць у Беларусі4

Выйшаў на свабоду адвакат Аляксандр Данілевіч2

Хрэнін расказаў, як будзе выконвацца загад Лукашэнкі аб адпраўцы аграрыяў-недарэк у войска12

Пачобут паразважаў, ад чаго залежыць будучыня Беларусі28

«Выглядае як цацка». На Гродзеншчыне заўважылі міні-электрамабіль з Кітая5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску24

Стаў вядомы дакладны адрас, па якім жыве Анжаліка Мельнікава ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць