Грамадства

Сёння — працяг справы «Аўтарадыё»

Сёння працягнецца пасяджэнне Вышэйшага гаспадарчага суда па разборы справы «Аўтарадыё» і Міністэрства інфармацыі.

Як паведаміў дырэктар радыёстанцыі Юры Базан, вырашана прыцягнуць да працэсу спецыялістаў у галіне мовазнаўства. Яны правядуць лінгвістычную экспертызу той самай інфармацыі, якая, на думку Мінінфарма, ўтрымлівала «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». Навукоўцам-мовазнаўцам давядзецца даследаваць фразу «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы» з перадвыбачага роліка кандыдата Андрэя Саннікава.

Як адзначыў Базан, на пасяджэнні 9 сакавіка лінгвісты «скрыжаваўшы свае філалагічныя паюлі і прыйдуць да нейкага меркавання».

Між тым, довады «Аўтарадыё» аб неправамернасці санкцыяў зводзіліся, перш за ўсё, да таго, што ў эфіры прагучалі агітацыйныя матэрыялы зарэгістраванага кандыдата ў прэзідэнты. На дзяржаўным тэлебачанні і радыё таксама вялася агітацыя, прычым многія выступленні мелі яшчэ больш жорсткія формы, чым фраза аб «кухні і плошчы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі61

Павышэнне камуналкі перанеслі на 1 сакавіка4

Шуневіч: Першы сезон палявання на рысяў скончыўся поўным правалам11

Мерц паехаў на Блізкі Усход шукаць альтэрнатыву амерыканскаму газу2

Міністр заклікаў бухгалтарак да супраціву начальнікам3

«Рана» — «Позна» — «Чакайце» — «Запісу няма». Беларусы шалеюць ад дэфіцыту артадонтаў4

«Душыць проста за горла пачуццё несправядлівасці». У Маладзечне аграсядзібу тэрарызуе статак кароў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й13

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць