Грамадства77

Журналіста цынічна пасадзілі перад Днём Волі

Маўляў, Алесь Асіпцоў спраўляў натуральныя патрэбы.

Затрыманы 24 сакавіка ў Магілёве незалежны журналіст Алесь Асіпцоў прыгавораны да трохдзённага адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства».

Як паведаміў журналістам і праваабаронцам намеснік начальніка Ленінскага РАУС падпалкоўнік Аляксандр Патаранка, Асіпцоў быў затрыманы супрацоўнікамі патрульна-паставой службы паводле артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за адпраўленне натуральных патрэб у грамадскім месцы. Паводле яго слоў, суд над Асіпцовым адбыўся пасля 17.00, і ён адбывае адміністрацыйны арышт у ізалятары часовага ўтрымання.

Месцазнаходжанне Асіпцова, які быў затрыманы ў 13.45 недалёка ад свайго дома каля гандлёвага цэнтра «Атлант», на працягу некалькіх гадзін заставалася невядомым. Раней са слоў супрацоўніка Ленінскага РАУС маёра Андрэя Цяцерукова паведамлялася, што Асіпцоў быў затрыманы ў скверы 40-годдзя Перамогі і адпраўлены ў адзін з апорных пунктаў. За даванне лжывай інфармацыі на Цяцерукова была пададзена скарга праваабаронцам Барысам Бухелем.

Пазней дзяжурны капітан міліцыі Ігар Каралёў паведаміў, што Асіпцоў быў адпраўлены ў суд Ленінскага раёна Магілёва. Аднак за дваццаць хвілін да закрыцця суда (18.00) у канцылярыі па адміністрацыйных справах і выканаўчай вытворчасці запэўнілі, што ніякай справы Асіпцова не паступала і не разглядалася.

Высветліць месцазнаходжанне журналіста ўдалося толькі пасля звароту ў 18.10 да намесніка начальніка РАУС Патаранкі, які на працягу паўгадзіны па сваіх каналах высвятляў, якім канвоем Асіпцоў быў дастаўлены ў суд і дзе затрыманы знаходзіцца цяпер. Магілёўскія апазіцыянеры сумняваюцца, што Асіпцову раптам спатрэбілася спраўляць патрэбу сярод белага дня за два крокі ад свайго дома. У 14.00 ён павінен быў знаходзіцца на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх, дзе разглядалася справа Ганны Шкадун, удзельніцы несанкцыянаванага пікета салідарнасці 16 студзеня. Актывісты бачаць у арышце Асіпцова спробу перашкодзіць яму асвятляць мерапрыемствы апазіцыі, прымеркаваныя да Дня абвяшчэння незалежнасці БНР.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі13

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?17

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чэмпіянату свету па футболе1

Расіяне афармляюць беларускія ДНЖ, каб ездзіць на аўто на беларускай рэгістрацыі. У чым сэнс?6

Учора ў Беларусі было да +20°С

«Мы пакінем Іран вельмі хутка». Трамп анансаваў заканчэнне вайны незалежна ад таго, ці будзе здзелка з Іранам5

Чаму на Блізкім Усходзе так шмат нафты?2

Сенсацыя дня — Італія прайграла Босніі ў серыі пенальці і не едзе на чэмпіянат свету па футболе5

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі13

«Кіберпартызанаў» крытыкуюць за ўзлом сайта Нацбібліятэкі — бо цяпер не працуе каталог. Тыя адказалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць