Улада6262

Радзіна знаходзіцца «па-за зонай дасяжнасці КДБ»

Журналістка ў сераду выехала ў Мінск, больш яе ніхто не бачыў і не чуў. Абяцаюць, што яна сёння выступіць з заявай.

Рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна ўчора ўвечары выехала з Кобрына ў Мінск, каб пазнаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яе. Яна мусіла сустрэцца са следчым КДБ.

«Выехала ўчора, а 21:30. Прасіла не тэлефанаваць мяне да 15 гадзін дня. Маўляў, трэба пабачыцца з адвакаткай, пафарбавацца, пастрыгчыся. Калі патэлефанавала, а трэцяй, то тэлефон быў недасяжны. Дзе Наташа, я нічога не ведаю», — кажа мама журналісткі Надзея Максімаўна.

Учора пасля абеду тэлефон Радзінай усё яшчэ не адказваў. Адвакатка Мар’яна Сямешка казала, што не бачыла сваёй падабароннай, дзе яна можа быць не ведае.

Наталля Радзіна была арыштаваная ўноч 19 снежня. У СІЗА КДБ яна знаходзілася да 29 студзеня, пасля чаго была вызваленая пад падпіску аб нявыездзе. Умовай вызваленне было з’ехаць па месцы прапіскі ў Кобрын (Брэсцкая вобласць). Наталля ўвесь гэты час заставалася рэдактарам «Хартыі-97».

1 красавіка, а 9.17 на сайце Charter97.org з’явілася паведамленне, што Радзіна знаходзіцца «па-за зонай дасяжнасці КДБ». Абяцаецца, што сёння Радзіна раскажа пра падрабязнасці свайго ад’езду. Гаворыцца, што яна знаходзіцца «ў бяспечным месцы за мяжой».

Учора каля 21-й гадзіны вечара ў чацвер на допыт у КДБ былі выкліканы рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Скурко і рэдактарка сайта «Народнай волі» Марына Коктыш.
Іх допыт доўжыўся прыкладна гадзіну. Абоіх іх абавязвае падпіска пра неразгалошванне зместу допыту. Рэдактар «НН» адно паведаміў супрацоўнікам, што допыт вёўся карэктна.

Увагу супрацоўнікаў «Нашай Нівы» звярнула тое, што ў КДБ выклікалі рэдактараў выданняў, якія першымі паведамілі пра знікненне Наталлі Радзінай.
Інфармацыя на сайце «НН» з’явілася, а 18.38, а на сайце «Народнай волі» — а 19.07. Інфармацыя на сайце «НН» была падпісана крыптанімам ЗП, а ў «НарВолі» — Марынай Коктыш.

Стала вядома, што

адначасова ўвечары следчыя ў Кобрыне наведалі дом бацькоў Радзінай,
дзе яна адбывала падпіску пра нявыезд. Усе гэтыя звесткі даюць падставы меркаваць, што Радзіна знікла з радараў КДБ.

Радзіна мела з’явіцца ўчора на допыт у КДБ. Рэпарцёр «Нашай Нівы» стаў тэлефанаваць ёй, каб даведацца пра вынікі допыту. Аднак яе тэлефон не адказваў. Тады ён стаў тэлефанаваць адвакатцы і сваякам. Зрабілася ясна, што допыт, найхутчэй, не адбыўся. У выніку гэтага і сталася, што «НН» першай паведаміла пра сітуацыю з Радзінай.

Каментары62

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць