Андрэй Расінскі. Кадры

Калі Бонд быў чалавекам

Новы Джэймз Бонд зьдзіўляе псыхалягічнай глыбінёй, скупымі кампутарнымі эфэктамі й поўнай пераацэнкай старога брэнду.

poster

Новы Джэймз Бонд зьдзіўляе псыхалягічнай глыбінёй, скупымі кампутарнымі эфэктамі й поўнай пераацэнкай старога брэнду.

Карціна “Казіно “Раяль” пастаўленая паводле першай кнігі Яна Флэмінга пра Джэймза Бонда. Аднайменны раман 1953 году лічыцца сама ачалавечаным у “бандыяне” – а знакаміты супэршпіён шчэ мае людзкія слабасьці. Кніга ўжо была аднойчы экранізаваная – але толькі, як пародыя на зубадрабільныя паходжаньні агента 007, якія пасыпаліся пасьля “Доктара Но”.

Новае прачытаньне зьмяняе акцэнты. Не глямурны Бонд, пад завязку нафаршаваны дарагою рэклямай, не машына для забойства без папроку й страху – а мужчына, здольны адчуваць боль.

У фільме Джэймз Бонд, які толькі атрымаў права на забойства (і разграміў афрыканскую амбасаду) – прыяжджае ў чарнагорскае казіно, каб абыграць у покер банкіра тэрарыстаў.

Дзеяньне засяроджваецца на псыхалягічным двубоі, калі замест бомбаў – позіркі, з тэхнічнага абсталяваньня – шпрыц і дэфібрылятар, а ў якасьці зброі – розум і назіральнасьць. Нэрвовы цік становіцца сьведчаньнем і катастрофай, а за бранёю твару – чужая душа.

Актор Дэніэл Крэйг – ня кічавы прыгажун, гэта “няправільны” Бонд са сваёй самотай і слабасьцю. Двубой вядзецца й зь “дзяржаўным скарбнікам” (актрыса Эва Грын), якая па легендзе – палюбоўніца Бонда. Закаханасьць і паразы Бонда – былі недапушчальныя ў гераічным сэрыяле.

Роўна як недапушчальныя былі й вымовы, якія атрымаў новы Бонд ад сваёй кіраўнічкі (Джудзі Дэнч). Тая папракнула героя спажывецкім стаўленьнем да жанчынаў (!)

Але фільм не абзавёўся паліткарэктнымі фэмінісцкімі штампамі. Проста маска супэрагента сёньня патрабуе “дакумэнтальнай” душы.

Для прыхільнікаў рэалістычнага кіно ў фільме ня будзе нічога новага: героі зь неабходным узроўнем эмоцый, амаль фантастычныя бойкі – зьнятыя ў звышжорсткай натуралістычнай манеры “Трафіка” й “Сукі-любові”; сучасныя будні тэрарызму, напісаныя сцэнарыстам “Малой на мільён” – Полам Хагісам.

Але для аматараў “бандыяны” гэта сапраўдны шок.

Глямурны міт пайшоў шляхам дацкае “Догмы”.

Казіно “Раяль” (Casino Royale)

ЗША – Вялікабрытанія – Чэхія, 2006, каляровы, 144 хв.

Рэжысэр: Марцін Кэмпбэл

Ролі выконваюць: Дэніэл Крэйг, Эва Грын, Мадс Мікельсэн, Джудзі Дэнч, Джанкарла Джаніні.

Жанр: Прыгодніцкая драма

Адзнака: 5,5 (з 10)

Усе фільмы

Каментары

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць