да 850 рублёў за адну паездку.
Тарыф на праезд у грамадскім транспарце ў Мінску з 2 красавіка павялічваецца да 850 рублёў за адну паездку. Новы тарыф зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама № 800 ад 24 сакавіка, апублікаваным 1 красавіка ў газеце «Минский курьер».
Нагадаем, папярэдняе павышэнне тарыфаў адбылося 1 сакавіка 2010 года. Тады тарыф быў павышаны да 700 рублёў за адну паездку. Такім чынам, тарыф павышаны больш чым на 20%.
Паводле дакумента, пры продажы білета вадзіцелем тарыф складзе 900 рублёў. На экспрэсных маршрутах у аўтобусах масай больш за 5 тон адна паездка будзе каштаваць 1 тыс. 300 рублёў. На аўтобусах меней 5 тон (маршрутныя таксі) на маршрутах да 10 км — 2 тыс. 100 рублёў, больш за 10 км — 2 тыс. 700 рублёў.
Тарыф на перавоз ручной паклажы ўстаноўлены ў памеры 850 рублёў за адно месца.
Пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд у аўтобусах рэгулярных экспрэсных маршрутаў, даецца права на праезд у аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў. Пасажырам, якія маюць праязны білет на чатыры тыпы транспарту (аўтобус — тралейбус — трамвай — метро), даецца права на праезд у аўтобусах рэгулярных экспрэсных маршрутаў. Пасажыры, якія маюць праязны білет на праезд у аўтобусах звычайных і хуткасных маршрутаў, маюць права на праезд у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з даплатай у памеры 450 рублёў. Сумешчаны з метро праязны білет на папяровым носьбіце сапраўдны толькі пры наяўнасці пластыкавай карткі з магнітнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.
Кошт праязнога білета на адзін тып транспарту на месяц складзе 33 тыс. 500 рублёў, на паўмесяца — 17 тыс. 650 рублёў, дэкаду — 11 тыс. 750 рублёў. Праязны на месяц на экспрэсны аўтобус — 46 тыс. 750 рублёў, паўмесяца — 24 тыс. 600 рублёў, на дэкаду — 16 тыс. 400 рублёў. На два тыпы транспарту: на месяц — 44 тыс. 750 рублёў, паўмесяца — 23 тыс. 550 рублёў, дэкаду — 15 тыс. 700 рублёў. На тры тыпы транспарту праязны на месяц будзе каштаваць 53 тыс. 350 рублёў, на паўмесяца — 28 тыс. 100 рублёў, на дэкаду — 18 тыс. 700 рублёў. На чатыры тыпы транспарту: на месяц — 60 тыс. 350, паўмесяца — 31 тыс. 800 рублёў, дэкаду — 21 тыс. 150 рублёў.
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары