Улада2525

Фотафакт: Плошча пасля разгону 19 снежня — ні рыдлёвак, ні бутэлек

Сведка прынёс у суд фотаздымкі, якія абвяргаюць кадры прапагандысцкага кіно.

Сведка прынёс у суд фотаздымкі, якія абвяргаюць кадры прапагандысцкага кіно.

Сьведка Кучко заявіў, што быў на акцыі 19 сьнежня — прыйшоў, каб пачуць выступы кандыдатаў. Акцыя насіла мірны характар. Пра акцыю ён даведаўся з сустрэч з апазыцыйнымі кандыдатамі. Пайшоў адзін. Быў на Кастрычніцкай плошчы а 19-й гадзіне.

«Апазыцыйныя кандыдаты прыйшлі каля 20 гадзінаў. Мітынгоўцам не хапала месца на Плошчы, мітынгоўцам перашкаджала музыка, каток», — кажа сьведка.

Калі людзі выйшлі на праспэкт Незалежнасьці, ім ніхто не перашкаджаў. У часе шэсьця панавала атмасфэра натхненьня і энтузіязму.

Кучко заявіў, што ён заставаўся на плошчы Незалежнасьці пасьля разгону дэманстрацыі. На яго, пажылога чалавека, спэцназаўцы не зьвярнулі ўвагі.

Ён заявіў, што на Плошчы пасьля разгону не было ніякіх бутэлек, ледарубаў, каністраў і ўсяго іншага, што потым паказала БТ у фільме «Жалезам па шклу». Сьведка назваў гэты фільм фальшыўкай і заявіў, што ў той вечар пасьля разгону зрабіў мабільным тэлефонам 5 здымкаў плошчы пасьля разгону, на якіх зафіксаваныя калёны міліцыянтаў машына і ня бачна ніякіх прадметаў, якія паказала БТ і пра якія гаворыцца ў матэрыялах справы.

Кучко папрасіў далучыцць гэтыя здымкі да справы. Абвінаваўца выступіў супраць. Адвакаты падтрымалі Кучко.

Некаторыя ў зале заапладзіравалі ўчынку сьведкі.

Пасьля адвакаты і падсудныя азнаёміліся са здымкамі Плошчы, зробленымі Пятром Кучко.

Кучко сказаў , што гатовы аддаць фотапарат на экспэртызу. Судзьдзя зьдзівіўся, як міліцыянты не арыштвалі сьведку ў ноч на 20-е сьнежня.

Кучко патлумачыў «Свабодзе», што ў тую ноч яго не затрымалі, бо відаць прынялі за свайго. Ён мог свабодна назіраць пляцоўку пасьля разгону, дзе не было ўзусім ніякіх прадметаў.

Пазьней у фільме «Жалезам па шклу» паказалі, што на гэтай плошчы знаходзіліся нібыта розныя рыдлёўкі, бутэлькі, жалезныя дручкі, каністры за запальнай сумесьсю. Кучка гэта абурыла і таму ён вырашыў гэта абвергнуць на судзе.

Судзьдзя адмовіла ў хадайніцтве далучыць да справы фотаздымкі, бо на іх няма часу.

Адвакаты найстойваюць на тым, што патрэбная выемка фотаапарата для вывучэньня, калі былі створаныя файлы.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?2

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Каму верыць: прагнозам ці свайму тэрмометру? Спыталі ў адмыслоўца3

Беларускія навукоўцы аднавілі аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам 500 гадоў таму. Вось як яна выглядала19

У матчы чэмпіянату Італіі фанат гасцей шпурнуў петарду на поле. Галкіпера аглушыла, фанату адарвала некалькі пальцаў

Севярынец спрадасць унікальныя календары са сваімі турэмнымі малюнкамі4

Дачка Алега Гайдукевіча працуе псіхолагам12

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна2

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?2

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць