Эканоміка33

Беларусь падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь павысіла стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Гэта рашэнне згодна з пастановай Савета Міністраў ад 29 красавіка 2011 года нумар 557 уступіла ў сілу з 1 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты, уключаючы нафту сырую, якая здабываецца на Ванкорскім нафтагазакандэнсатным радовішчы, з 1 мая бягучага года павысілася з $423,7 за 1 т да $453,7 за 1 т. На нафту, якая змяшчае серу, за выключэннем нафты сырой, што здабываецца на Ванкорскім нафтагазакандэнсатным радовішчы, экспартная пошліна склала з 1 мая $211,7. На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) устаноўлена пошліна $304 за 1 т. Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) склала $211,8, на прапан, бутан, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы - $130,2, бензін таварны - $408,3, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты - $211,8. Акрамя таго, стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, складае $211,8, бензолу, талуолу, ксілолаў - $304.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 31 снежня 2010 года нумар 1932 "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь".

Як паведамлялася, Беларусь з 1 студзеня 2011 года мае права атрымліваць расійскую нафту і нафтапрадукты без пошлін і без абмежавання аб'ёмаў. Гэта прадугледжана Пагадненнем аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты. Дакумент падпісаны кіраўнікамі дзяржаў Мытнага саюза 9 снежня 2010 года, ратыфікаваны Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі 21 снежня і адобраны Саветам Рэспублікі 22 снежня 2010 года.

Пагадненнем устаноўлены новыя ўмовы пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь. Урэгуляваны пытанні спагнання і пералічэння ў бюджэт Расіі вывазных мытных пошлін пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза нафты сырой і асобных тавараў з вуглевадароднай сыравіны. Такім чынам, уведзены новы механізм выплаты і залічэння экспартных пошлін. Ён прадугледжвае, што пошліна ад экспарту беларускай сырой нафты паступае ў бюджэт Рэспублікі Беларусь, а пошліна ад экспарту нафтапрадуктаў - у бюджэт Расійскай Федэрацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць