Меркаванні

Я з табой, любімая газета!

Калі я даведаўся аб тым, што ў Гаспадарчым судзе рыхтуецца да разгляду справа аб закрыцці газет «Народная Воля» і «Наша Ніва», першым імпульсіўным жаданнем было крыкнуць на ўвесь голас: «Людзі, не дайце гэтаму злачынству адбыцца!»

Адбыцца ў дзяржаве, якая з’яўляецца адным з заснавальнікаў Арганізацыі аб’яднаных нацый, якая паставіла свой подпіс пад Сусветнай дэкларацыяй правоў чалавека. Дзяржаве, Канстытуцыя якой гарантуе кожнаму яе грамадзяніну права на атрыманне ўсебаковай інфармацыі і яе распаўсюджванне.

Як жа трэба не любіць сваю дзяржаву, свой народ (нягледзячы на ўсялякія напышлівыя словы), каб пайсці на ўдушэнне такіх сродкаў масавай інфармацыі, як «Народная Воля» і «Наша Ніва»!

Увесь мой працоўны стаж звязаны з геалогіяй. Колькі гарачых спрэчак было на нашых тэхсаветах! І каб не яны, дык не былі б адкрыты многія радовішчы карысных выкапняў, бо, як паказала практыка, не заўсёды думка высокапастаўленага чыноўніка ад геалогіі была правільнай. І толькі свабода абмеркавання была гарантам недапушчэння цяжкіх памылак.

Дык хто гэтыя людзі ў атачэнні ўлады, якія, як чорт ладана, баяцца іншай думкі, іншага погляду на тую ці іншую праблему? Я звяртаюся да гаранта Канстытуцыі — кіраўніка нашай дзяржавы: спыніце людзей, якія робяць мядзведжую паслугу ў першую чаргу Вам самому.

Я заклікаю ўсіх, хто лічыць Беларусь сваёй Радзімай, падаць свой голас падтрымкі рэдакцыям газет «Народная Воля» і «Наша Ніва».

Фелікс ШКІРМАНКОЎ, інвалід ВАВ II групы
г. Слаўгарад

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць