Свет

Студэнты-«каліноўцы» зладзілі акцыі салідарнасьці па ўсёй Польшчы

Акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю 16 сьнежня прайшлі ў Кракаве, Любліне, Сопаце, Познані, Уроцлаве, Лодзі, Беластоку, Пултуску і Варшаве.

У Кракаве у суботу адбылося шэсьце салідарнасьці з беларускім народам. Беларускія студэнты й іхныя польскія калегі прайшліся па цэнтры гораду з беларускімі нацыянальнымі сьцягамі і транспарантам «Свабоду палітвязням!». Шэсьце скончылася ля помніку Грунвальдзкай бітве, дзе моладзь запаліла сьвечкі салідарнасьці. За некалькі дзён да гэтага Кракаве былі расклееныя плакаты з інфармацыяй пра Дзень беларускай салідарнасьці, а ў буйнейшай мясцовай газэце выйшаў матэрыял прысьвечаны сытуацыі з правамі чалавека на Беларусі.

У Познані каля помніка паэту Адаму Міцкевічу адбыўся мітынг, у якім акрамя беларускіх студэнтаў прынялі ўдзел каля 50 актывістаў польскіх Маладых Дэмакратаў і Незалежнага Студэнцкага Прафсаюзу». Людзі выказалі салідарнасьць з беларускімі палітвязнямі і запалілі бел-чырвога-белыя сьвечкі.

Беласток 16 сьнежня практычна цалкам быў заклеены плакатамі з інфармацыяй аб тым, што шэраг вышэйшых беларускіх службоўцаў – сакратар Савета бяспекі Віктар Шэйман, міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, камандзір спецназа ўнутраных войскаў Дзмітрый Паўлічэнка і былы міністр унутраных спраў Юрый Сівакоў – падазраюцца міжнароднай супольнасьцю ў выкраданнях і забойствах лідэраў апазіцыі і журналіста. Акцыя каліноўцаў выклікала вялікі рэзананс сярод жыхароў Беластоку, а інтэрвію з яе арганізатарамі было паказана па тэлевізіі.

У Лодзі беларускія студэнты-каліноўцы выйшлі ў цэнтр горада з партрэтамі палітвязняў і зніклых палітыкаў, бел-чырвона-белымі сьцягамі і расцяжкай «Салідарнасьць з Беларусьсю».

У Пултуску 16 сьнежня беларускія студэнты правялі пэрфоманс, прысьвечаны да Дню салідарнасьці. Маладыя людзі выйшлі на цэнтральную плошчу ў масках Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Беларускі народ увасабляла дзяўчына са звязанымі вяроўкай рукамі... У Сопаце ў суботу прайшоў адкрыты прагляд фільма пра акцыі пратэсту у Беларусі ў сакавіку 2006 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў – «Урок беларускай мовы» вядомага польскага кінарэжысэра Марэка Дэмбіньскага.

Фотавыстава, намёты, беларуская музыка, пэрформансы, віншаваньні беларусаў з Новам годам, плэнэровы паказ фільмаў, ды канцэрт гурту «Чырвоным па Белым» – так Варшава цягам усяго дня 16 сьнежня выказвала сваю салідарнасьць зь Беларусьсю.

Дзень Салідарнасьці ў Варшаве распачалося ўсё а 10-й гадзіне раніцы фотавыставай, якая размясьцілася на намёце ў самым цэнтры Варшавы. На фотаздымках можна было пабачыць, як беларуская апазіцыя змагаецца за свабоду і праўду на вулічных акцыях, пачынаючы ад 1996 года ды скончваючы сёлеташнімі выбарамі. Выставу суправаджала беларуская музыка, забароненая на радзіме.

Па выходных y гістарычным цэнтры Варшаве - а менавіта там адбывалася плэнэровая выстава здымкаў пра Беларусь - вельмі шмат экскурсій і проста турыстаў з усяго сьвету, таму было шмат жадаючых паглядзець выставу.

Напрыканцы па пляц завітаў гурт «Чырвоным па Белым» ды засьпяваў некалькі сваіх песьняў, пасьля чаго былі запаленыя зьнічкі ля партрэтаў зьніклых ды хвілінай маўчання узгаданыя ўсе ахвяры рэжыму.

Беларускія студэтны-спыпэндыяты праграмы імя Кастуся Каліноўскага

Фота liaska.livejournal.com. Па спасылцы — фотарэпартаж з Дня Салідарнасьці ў Лодзі.

Глядзі яшчэ:

Да салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў у Беларусі 16 сьнежня далучылася беларуская дыяспара Масквы. Па традыцыі былі ўскладзеныя белыя і чырвоныя кветкі да помніку Янку Купалу, які загінуў у Маскве пры нявысьветленых абставінах і паводле некаторых вэрсіяў быў забіты савецкім КГБ.

czalex.livejournal.com

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў4

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Усе навіны →
Усе навіны

Спіс палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка — і дэпартаваных, і тых, хто застаецца ў Беларусі12

На свабодзе Марфа Рабкова1

На свабодзе Валянцін Стэфановіч1

Джон Коўл апублікаваў ФОТА з вызваленымі палітвязнямі, дэпартаванымі ў Літву3

Мікола Статкевіч: Вітаю вас на волі! Вы — гонар і сумленне нашай нацыі!6

У красавіку адкрыюць абноўленую зону чакання на мяжы ў Брэсце ФОТЫ1

ЗША здымаюць санкцыі з Белінвестбанка, Банка развіцця і Міністэрства фінансаў33

Разведка ЗША: Пуцін упэўнены, што перамагае ва Украіне і можа ваяваць з НАТА3

«Байсол» адкрыў экстранны збор на карысць вызваленых палітзняволеных5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў4

У Беларусі абнавілі чорны спіс артыстаў — цяпер там 179 пазіцый. Хто трапіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць