Эканоміка6666

Ланцуговая рэакцыя. Нацбанк даў дазвол на дэвальвацыю да 4500. Безнаяўны рубель тым часам абваліўся да 7000

Але і па новым курсе валюты ў абменніках не з'явілася. А банкі няздольны прадказаць курс на заўтра.

Але і па новым курсе валюты ў абменніках не з'явілася. А банкі няздольны прадказаць курс на заўтра.

У раніцу панядзелка ніводзін банк не парушыў мяжы, пра якую Нацбанк «прасіў» на мінулым тыдні. Аднак ад абеда прыйшло новае распараджэнне.

Ужо ад абеда «Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і іншыя ўстановы паднялі курс да 4500. Адпаведна, курс еўра вырас да 6350 рублёў.

Яшчэ ўранку панядзелка банкі працягвалі купляць даляры па 3990, прадаваць — па 4000. Курс еўра складаў каля 5700–5750 рублёў.

Праходзіла інфармацыя, што Нацбанк рэкамендаваў банкам да канца мінулага тыдны не пераходзіць мяжы 4000 за даляр. Рынак чакаў, ці надыдзе новае ўказанне ад нацыянальнага рэгулятара. Да суботы пра яго нічога не было вядома.

Інтрыгі дадаваў той факт, што ад сёння на працу пасля паўтарамесячнай хваробы выйшаў старшыня Нацбанка Пятро Пракаповіч.

І вось у панядзелак стала ясна: Нацбанк працягвае адступаць. Але і па новым курсе валюты ў абменніках не з'явілася.

Тым часам трэнд падзення захоўваецца і на рынку безнаяўнай валюты. Як паведамляў «Інтэрфакс», сёння ўдзень курс рубля там знізіўся да 6300 за даляр. А пад вечар некаторыя з банкаў сталі прапаноўваць даляры для прадпрыемстваў нават за 7000—8000 безнаяўных рублёў. Яшчэ тыдзень таму курс пазабіржавых аперацый трымаўся на ўзроўні 5000–5200.

Такім чынам, усяго ад 1 студзеня 2009 года рубель на 105% (безнаяўны — нават на 185%). Тады даляр каштаваў 2200 рублёў. За гэты ж час узровень заробкаў (па падліках Белстата) вырас на 54%.

Беларусь выйшла ў абсалютныя лідары кантынента па тэмпе дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

Каментары66

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч2

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Ад душы». Мэр Сочы павіншаваў бацькоў з гібеллю сына на вайне11

У Віцебску былога рэктара ВНУ будуць судзіць за незвычайнае злачынства — ён прыдумляў студэнтаў

З кліенткі таксі спісалі кошт паездкі, якой яна не скарысталася. Як так выйшла?

У Бабруйску паставілі помнік тралейбусу2

Ратавальніка з расійскага Салехарда сталі абражаць у чаце. Ён напісаў «Слава Украіне! Жыве Беларусь!» — і выйшаў4

Алесь Бяляцкі: Трэба вучыцца і рыхтавацца да перамен4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць