Грамадства7575

Алег з Нямігі: «Буду заступацца за безбілетнікаў і далей»

Мужчына, якога ўчора на Нямізе пабілі міліцыянты, атрымаў штраф 700 тыс. рублёў.

25 мая на прыпынку ля станцыі метро «Няміга» адбыўся незвычайны для Мінску выпадак — людзі накінуліся на міліцыянтаў, якія пры затрыманні збілі мужчыну.
Алег Кудрачоў, так завуць пабітага міліцыянтамі чалавека, заступіўся за студэнта-безбілетніка, якога збіралася аштрафаваць кандуктарка. У выніку студэнту ўдалося ўцячы, а самога Алега міліцыянты брутальна затрымалі, парваўшы вопратку і разбіўшы галаву ў кроў. Аб падзеі стала шырока вядома дзякуючы відавочцам, якія знялі відэаролік і выклалі яго ў інтэрнэт.

«НН» удалося пагаварыць з Алегам адразу пасля суда, на якім ён атрымаў 700 тыс. штрафу за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Працуе Алег звычайным электрыкам на адным з прадпрыемстваў Мінску.

«НН»: Можаце распавесці, з чаго ўсё пачалося?

АК: Так. Мы ехалі ў аўтобусе, калі кантралёрка знайшла гэтага студэнта. Прычапілася да яго, маўляў, плаці штраф, а то нарад выклічу. Мяне гэта абурыла, там ужо быў адзін міліцыянер — навошта нарад. Я і прапанаваў ёй выйсці на вуліцу і там разабрацца. А студэнту кажу: «Бегаць умееш? То бяжы». Ён і ўцёк з трэцяй спробы. А я — не.

«НН»: А што далей адбывалася?

АК: Яны на мяне пераключыліся. Я вырываўся, то і схапілі. Прэтэнзій не маю — не падпарадкоўваўся ім, вырываўся. Парвалі вопратку, галавой ударыўся аб сценку.

«НН»: Тое, што так шмат людзей за вас заступілася, не здзівіла?

АК: Ды не. Можна ж было б проста хлопца адпусціць, і ўсё. Вы ж ведаеце, як да кантралёраў ставяцца, да міліцыі. Таму і заступіліся за мяне. Я вось за безбілетнікаў заўсёды заступаюся. Гэта ж ужо не першы выпадак у мяне. Аднойчы дзяўчыну абараніў ад кантралёраў.

«НН»: Пасля такога штрафу будзеце працягваць заступацца?

АК: Так. Я заўсёды заступаюся за людзей.

* * *

У сераду ў аўтобусе №38, які ідзе па вуліцы Няміга, студэнт адмовіўся плаціць за праезд, іншы пасажыр уступіўся за яго. Кандуктар звярнуўся па дапамогу да міліцыянта, які ехаў у аўтобусе. Пачалася буча. Безбілетнік «пад шумок» уцёк, заступніка затрымалі, прычым груба. Жорсткасць затрымання абурыла людзей. Жанчыны кінуліся на міліцыянтаў. У справу быў вымушаны ўмяшацца спецназ.

«Жывёла ты!» — крычала адна з жанчын міліцыянеру, які круціў рукі схопленаму чалавеку. «Адпусціце яго! Што вы творыце?» — даносіцца з тлуму на адрас праваахоўнікаў. "За васемсот рублёў чалавека б'юць", -- абураліся людзі.

Затрыманаму супрацоўнікі праваахоўных органаў разбілі галаву да крыві. Відавочцы паведамляюць, што ён не супраціўляўся міліцыянтам.

«Я ўпершыню такое бачу, калі адразу столькі людзей выступаюць супраць дзеянняў міліцыі. Там сабралася вельмі шмат народу — ад 50 да 100 чалавек. Яны патрабавалі ў міліцыянераў адпусціць чалавека. Усё было на мяжы зрыву. Вельмі канфліктная сітуацыя», — распавёў у размове з карэспандэнтам «Нашай Нівы» фатограф Антон Матолька, які стаў сведкам падзей. «Усё адбылося ля аптэкі, што пад прыступкамі, што вядуць на другі паверх гандлёвага дома "На Нямізе". Адзін з міліцыянераў закруціў рукі затрыманаму, чапляў на іх кайданкі. Другі спрабаваў стрымліваць людзей. Пасля ўмяшальніцтва большай колькасці міліцыянераў затрыманага пагрузілі ў машыну і павезлі», — дадае ён.

Каментары75

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш9

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць