Музыка

«Тузін. Unplugged» у чэрвені: Dali і Vinsent

У трэцім канцэрце з серыі «Тузін. Unplugged» 16 чэрвеня выступіць гурт Dali на чале з Віктарам Рудэнкам і рэпер Vinsent з жывым складам музыкаў. Кожны з выступоўцаў рыхтуе эксклюзіўны сэт.
Dali пакажуць праграму, якую рыхтуюцца прэзентаваць у Маскве, а каманда Вінсэнта рыхтуе акустычныя варыянты ўжо вядомых песняў, аранжыроўкі некаторых з іх зменяцца карэнным чынам.

Песні Вінсэнта добра вядомыя наведнікам «Тузіна Гітоў». Рэпэр дэбютаваў у чарце на пачатку 2008 года з трэкам «Мінск-Парыж», заявіўшы, што збіраецца змяніць стан справаў у беларускім рэпе. Яго наступны хіт «Адыходзяць караблі» займеў сур’ёзны поспех, трэк двойчы ўзнімаўся на першую прыступку хіт-параду. За гэты час Вінсэнт запісаў і прэзентаваў дэбютны альбом «Пачатак», зладзіў першы фестываль беларускамоўнага рэпу, а потым здзівіў усіх, заявіўшы пра свой жывы праект. Vinsent з гуртом загучаў ды яшчэ як — яго сольны канцэрт у «Рэактары» выклікаў немалы розгалас. На канцэрце «Тузін. Unplugged» 16 чэрвеня Vinsent разам з сваімі музыкамі прадставіць адмысловую праграму: «Мы падрыхтуем акустычныя варыянты ўжо вядомых песняў. У некаторых аранжыроўкі значна зменяцца. Для мяне і музыкаў гэта будзе цікавым досведам. Будзем рабіць эксперыменты з гукам», — заяўляе выканаўца.

Другія выступоўцы — гурт Dali — таксама могуць пахваліцца сваёй арыгінальнасцю. Яны дэбютавалі на «Тузіне Гітоў» на інтэрнэт-адборы да фэсту «Басовішча» ў 2005 годзе і вылучыліся сярод астатніх сваёй пазітыўнасцю і нестандартнасцю. Усе наўкол метал граюць ды пра гаротную старонку пяюць, а тут раптам — «Грай гармон». На «Басовішча» Dali так і не трапілі, ад таго, відаць, вырашылі паспрабаваць свае сілы ў адборышчы на «Еўрабачанне». Некалькі гадоў запар яны падавалі заяўку, але ў фінальную стадыю адбору трапілі толькі ў Польшчы. У 2009 годзе Dali рэальна прэтэндаваў на тое, каб прадставіць гэтую краіну на еўрапейскім фэсце. Не хапіла зусім трошкі, затое музыкі паказаліся ў эфіры польскага тэлебачання і даказалі сабе і людзям, што няма нічога немагчымага. На «Тузін. Unplugged» 16 чэрвеня гурт рыхтуе акустычную праграму, якую неўзабаве прэзентуе ў Маскве. Уяўленне пра жывое гучанне Dali можна скласці паводле песні «Пахне чабор», якая брала ўдзел у чарце на «Тузіне Гітоў».

Па традыцыі весці імпрэзу будзе лідар гурта «Палац» Алег Хаменка, нязменны вядоўца радыёверсіі хіт-параду «Тузін Гітоў», якая ідзе на хвалях «Радыё Рацыя».

Канцэрт «Тузін. Unplugged» падтрымлівае грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!».

Канцэрт пачнецца ў 19:00 16 чэрвеня ў мінскім клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16). Кошт квітка — 25 000 руб. Набыць яго можна ў клубе загадзя з 18.00 да 22.00 штодня, акрамя суботы і нядзелі. Колькасць месцаў абмежаваная!

Інфалінія — (029) 638-44-44, (033) 638-44-44, skype, google: Diskoteq, ICQ: 531-07-353

Каментары

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША звязалі гарантыі бяспекі для Украіны з перадачай Данбаса Расіі — FT22

Памёр Сяргей Барысенка, стваральнік легендарнага відэасалона ў Сянне

З Мінеапаліса, ахопленага пратэстамі, з’едуць старшы камандзір Памежнай службы і частка агентаў7

Толькі ў адным з 16 ваяводстваў Польшчы беларусаў больш, чым украінцаў. Вось як беларусы рассяліліся па краіне23

30 чалавек загінулі ў выніку снежнага шторму ў ЗША

«Увесь час застаецца чорны асадак». У «Мінск-Свеце» скардзяцца на жудасную ваду8

Амерыканскі авіяносец «Аўраам Лінкальн» прыбыў на Блізкі Усход на фоне іранскага крызісу

80% Харкава і вобласці засталіся без электрычнасці пасля расійскай атакі3

«Рыцар Сямі Каралеўстваў»: серыял, у якім здзекуюцца з пафасу «Гульні тронаў»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам13

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць