Свет11

У Гаазе судзяць меркаванага беларускага шпіёна

У Нідэрландах на мінулым тыдні распачаўся судовы працэс над 37-гадовым пілотам нацыянальных вайскова-паветраных сілаў Крысам В. Яго арыштавалі сёлета 17 сакавіка ў сувязі з абвінавачваннем ва ўцечцы дзяржаўных ваенных сакрэтаў, а таксама ў шпіянажы на карысьць Беларусі.

Дагэтуль прадстаўнікі следства ўстрымліваліся ад афіцыйных каментароў па справе капітана шматмэтавага знішчальніка чацвёртага пакаленьня F-16 (Fighting Falcon). Было вядома, што Крыс В. працаваў лётчыкам у сістэме ВПС Нідэрландаў да 2009 году. Як паведамлялі са спасылкай на натаўскіх экспертаў мясцовыя СМІ, гэты пілот мог валодаць інфармацыяй, цікавай для Беларусі, чый лідар Лукашэнка мае прыязныя стасункі з іншымі дыктатарскімі рэжымамі па ўсім свеце. Журналісты таксама пісалі пра тое, што пасьля сыходу з ВПС у Крыса В. былі вялікія фінансавыя і псіхалягічныя праблемы. Ён спрабаваў заснаваць уласную кампанію і вёў дзеля гэтага перамовы з інвестарамі, у тым ліку з Беларусі ды Расіі. Тады, нібыта, беларускія спецслужбы і завербавалі былога вайсковага пілота.

Афіцыйна абвінавачванні былі ўпершыню публічна агучаныя ў чацвер на першым паседжанні ў зале Гаагскага суда пракурорам Кампсам, які падкрэсьліў усю сур’ёзнасць праведзенага па гэтай справе расследавання.

Тым часам сам Крыс В. ужо на першым судовым паседжанні заявіў, што адрынае ўсе абвінавачанні ў шпіянажы. Ён пацвердзіў, што сапраўды меў стасункі з беларускімі пілотамі. Паводле ягоных словаў, ён пазнаёміўся з імі на авіяшоў у Польшчы. Двое з гэтых лётчыкаў тады разбіліся, і Крыс пасля гэтага трагічнага здарэння стаў больш кантактаваць з адным палкоўнікам беларускай авіяцыі.

Адвакат падазраванага Джэрам Хостэ звярнуўся ў суд з хадайніцтвам аб змене меры стрымання свайму кліенту і вызваленні яго з-пад варты пад заклад. Ён матываваў гэта тым, што абвінавачванне не мае дастатковых доказаў, што яго падабаронны перадаваў сакрэтныя матэрыялы замежным спецслужбам.

Аднак суд не ўзяў пад увагу хадайніцтва адваката і пагадзіўся з аргументамі пракуратуры, што Крыс В., калі яго вызваляць, можа ўцячы. Меркаваны беларускі шпіён, такім чынам, застаецца пад вартай у турме «Zoetermeer». Чарговае судовае паседжанне прызначанае на 23 жніўня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі50

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць