Афіша22

«Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»

29 чэрвеня 2011, а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё дакументальнай выставы і прэзентацыя кнігі Яцка Паўловіча «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948». Імпрэза арганізаваная Польскім Інстытутам у Мінску.

Вітольд Пілецкі належаў да шляхецкага роду герба Ляліва, малой радзімай якога была Навагрудчына. За ўдзел дзеда Вітольда Пілецкага ў паўстанні 1863 г. царскія ўлады канфіскавалі амаль усе землі, якія належалі сям’і. Пілецкія былі вымушаныя з’ехаць углыб Расіі, у Карэлію. Але далейшы лёс Пілецкага быў цесна звязаны з родным краем: вучыўся ў Вільні ў камерцыйнай вучэльні, пэўны час жыў на Лідчыне, у 1920 годзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Беларусі.

У жніўні 1939 г. ён быў паўторна мабілізаваны. Змагаўся супраць немцаў у верасні 1939 года, пасля чаго стаў адным са стваральнікаў падпольнай арганізацыі «Сакрэтная Польская Армія».

У верасні 1940 г., падчас вулічнай аблавы немцаў, ён добраахвотна здаўся ў палон з мэтай апынуцца ў лагеры Асвенцым, дзе ім было арганізаванае польскае падполле.
У канцы 1943 года Пілецкаму ўдалося уцячы з лагера з двума паплечнікамі. Потым працяг вайны, канспірацыя, Армія Краёва, Варшаўскае паўстанне, разведка, арышт, следства, расстрэл…

Вітольд Пілецкі — постаць легендарная. Ён быў прадстаўніком пакалення, якое марыла пра свабоду і незалежнасць роднай зямлі, мужна змагалася і аддавала сваё жыццё за радзіму, пакалення, выхаванага на традыцыях народных паўстанняў ХІХ ст., сфармаванага пад заклікам «Бог — Гонар — Бацькаўшчына».

У імпрэзе возьмуць удзел надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Лешак Шарэпка, а таксама прадстаўнікі Інстытута нацыянальнай памяці Яцак Паўловіч і Войцех Мушынскі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з картай паляка выйшла замуж за літоўца і збіралася пераехаць да яго, але ёй забаранілі ўезд у Літву21

Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды25

Гол Іллі Шкурына трапіў у афіцыйны акаўнт УЕФА6

Расія ўначы ўдарыла па Кіеве: дзевяць загінулых, некалькі дзясяткаў параненых3

У Пампеях аднавілі роспіс скляпенняў, якіх не існуе ўжо два тысячагоддзі1

Мігранты, што прарваліся з Марока ў Іспанію, пацягнуліся назад9

Інфанціна адступіў: план частковай прыватызацыі чэмпіянатаў свету па футболе адкліканы3

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі1

Улады Гродна паведамілі пра выхад з ладу ліўнёўкі пад ударам стыхіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць