Свет22

ЕС можа забараніць прадпрыемствам Пефціева весці бізнес на яго тэрыторыі

Еўрасаюз можа забараніць вядзенне бізнесу на яго тэрыторыі тром прадпрыемствам беларускага прадпрымальніка Уладзіміра Пефціева, паведамляе 17 чэрвеня брусельскі сайт EUobserver.

Гаворка ідзе пра аператара па знешніх пастаўках ваеннай і спецтэхнікі «Белтэхэспарт» і аператара рэспубліканскай латарэі «Спорт-пары». Трэцяе прадпрыемства журналісты сайта ідэнтыфікавалі як «Белтэлекам», але, верагодна, маюць на ўвазе інвестыцыйную фірму «БТ Тэлекамунікацыі».

«Такі захад распрацаваны, каб пакараць беларускага кіраўніка за арышт апазіцыйных актывістаў і рэпарцёраў, але не нанесці шкоду эканоміцы краіны», — піша EUobserver.

Адзін з еўрапейскіх дыпламатаў апісвае Пефціева як «асабістага банкіра» Лукашэнкі, які выкарыстоўвае прадпрыемства для «адмывання грошай», адзначае сайт.

Некаторыя краіны ЕС, якія маюць дзелавыя сувязі з Беларуссю, выказалі нязгоду з такімі мерамі.

Савет міністраў замежных спраў ЕС абмяркуе ўвядзенне абмежаванняў на пасяджэнні ў Люксембургу 21 чэрвеня.

Міністры таксама плануюць апублікаваць камюніке з заклікам да Мінска вызваліць карэспандэнта польскага выдання Gazeta Wyborcza Андрэя Пачобута, заявіўшы, што Беларусь не можа разлічваць на новыя крэдыты, і што ў далейшым абмежаванні могуць закрануць найбуйнейшыя кампаній — такія, як «Белнафтахім» і «Беларуськалій».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць