Афіша2323

3 Ліпеня будуць парад, святочнае шэсце і гала-канцэрт

Маляўнічая калона пройдзе ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў а 12-й. А ўвечары будзе 5-гадзінны гала-канцэрт.

Ваенны парад і тэатралізавае спартыўна-маладзёжнае шэсце адбудуцца ў Мінску 3 ліпеня ў гонар Дня Рэспублікі. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.

Святочнае шэсце пачнецца, а 12-й гадзіне. Маляўнічая калона пройдзе ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў.

Адной з галоўных святочных пляцовак у Мінску ў гэты дзень стане парк Перамогі, дзе будзе арганізавана некалькі канцэртных пляцовак — запланаваны святочны канцэрт творчых калектываў Мінска, выстаўка-кірмаш «Горад майстроў» і выступленне калектываў мастацкай самадзейнасці, дзіцячае свята. Таксама можна будзе наведаць выстаўку-продаж мастацкіх работ сучасных мастакоў «Летні вернісаж». У зялёнай зоне парку разгорнецца пленэр мастакоў: сваю творчасць прадэманструюць навучэнцы дзіцячых школ мастацтваў сталіцы. А каля цэнтральнага фантана на вадзе будзе арганізавана канцэртная праграма «Беларусь, мая мілая!».

Традыцыйна арганізатары святочных мерапрыемстваў задзейнічаюць пляцоўку каля Нацыянальнай бябліятэкі Беларусі. Тут адбудзецца канцэрт «Квітней, родная Беларусь!».

Вечарам гулянні прадоўжацца каля стэлы «Мінск — горад-герой». У раёне праспекта Машэрава пяць гадзін, пачынаючы з 21 гадзіны, будзе доўжыцца гала-канцэрт рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Свет віншуе Беларусь!».
Неад’емным атрыбутам святочнага дзейства, прысвечанага Дню Незалежнасці краіны, стане акцыя «Спяём гімн разам». Пасля выканання гімна ў 23 гадзіны неба ўпрыгожыць салют.

Святочныя канцэртныя праграмы, акцыі, выстаўкі, конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці адбудуцца ва ўсіх раёнах сталіцы.

Больш фотаў з пазамінулага 3 Ліпеня — у фотах знакамітага фатографа Сашы Гусава.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

Цэны на кватэры дасягнулі піку і пойдуць уніз? Вось што кажуць рыэлтары3

22‑гадовая дзяўчына ўзначаліла турэцкі футбольны клуб

Зяленскі: Пераможцаў у вайне не будзе13

Закрываць ці не закрываць вечка ўнітаза перад змываннем?7

У Нідэрландах адбыліся масавыя перабоі ў працы чыгункі праз прадметы на пуцях5

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся60

«Трэба крычаць, што мы ёсць, мы былі і працягваем існаваць». Тэатральны крытык Настасся Панкратава — пра сваю кнігу і беларускі тэатр да і пасля 2020 года

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць