Грамадства99

Журналісту наклалі тры швы

Сяргей Карпенка супрацоўнічае з незалежным тэлеканалам «Белсат»

Увечары 22 чэрвеня разам з жонкай ён выйшаў пагуляць у цэнтр Ліды, дзе ў гэты час праходзіла афіцыйнае мерапрыемства, прысвечанае пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Побач спрабавалі сабрацца таксама ўдзельнікі акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». Ім перашкаджалі міліцыянеры.

Як адзначыў пазней Сяргей Карпенка, за некалькі гадзінаў у акцыі спрабавалі паўдзельнічаць ад 100 да 150 чалавек.

— Мы пасядзелі, паслухалі, паглядзелі — нікога не чапаюць, — расказваў Сяргей у эфіры «Белсата». — Вырашылі прагуляцца і сустрэлі майго сябра, пачалі размаўляць па-беларуску. Тут да нас падышоў міліцыянт.

Са словаў Сяргея, ён хацеў аддаць жонцы барсетку, у якой былі ключы ад хаты і аўтамабіля, але міліцыянты загадалі паказаць, што ўнутры.

Калі журналіст адмовіўся, на яго начапілі наручнікі і пацягнулі да міліцэйскай машыны. Іншых затрыманых (меней за дзясятак чалавек) павялі ў аўтобус.

— Ужо побач з машынаю Сяргея пачалі збіваць два міліцыянты, — расказваюць супрацоўнікі «Белсата». — Ударылі па нырках, разбілі галаву. «Хуткую» выклікалі толькі ў міліцэйскім пастарунку, куды яго прывезлі. У барсетцы міліцыянты нічога падазронага не знайшлі. Ніякіх папераў Сяргей не падпісваў. Дактары сказалі, што трэба накласці швы. Да бліжэйшай медыцынскай установы пацярпеламу давялося ісці пешшу.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба24

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай паабяцаў дзейнічаць загадзя ў выпадку забароны расіянам турыстычных віз у ЕС38

Музыку для спектакля па Караткевічу ў Купалаўскім тэатры напісаў штучны інтэлект2

Ці можна выжыць у пустыні, п’ючы ўласную мачу?3

Колькі будзе каштаваць навучанне у беларускіх ВНУ ў новым навучальным годзе

Нідэрланды — феномен чэмпіянатаў свету. 16 гадоў без паражэнняў — і ніводнага фіналу6

У Пінску ў спёку смажаць яйкі проста на сонцы6

У Беларусі ўжо +30°С

«Імя Караткевіча — інструмент у брудных руках, дубіна ў палітычных бойках». Што прапаганда адказала наконт занядбанага дома сям'і класіка25

Палітвязень ажаніўся з каханай па перапісцы — развяліся праз два месяцы на волі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба24

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць