Улада77

Беларусь будзе запрошана на саміт Усходняга партнёрства

Пра гэта міністр замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў у інтэрв’ю Польскаму агенцтву друку (PAP), апублікаваным 27 чэрвеня.

«Ніхто не выключаў Беларусь з Усходняга партнёрства. Беларусь будзе запрошана на саміт партнёрства на вышэйшым магчымым узроўні», — падкрэсліў Сікорскі.

Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што падчас саміту будзе абнародаваны новы план дзеянняў Усходняга партнёрства. «Цяпер наша вельмі інтэнсіўная кулуарная дзейнасць скіравана на тое, каб зрабіць яго як мага больш амбіцыйным», — сказаў міністр.

1 ліпеня да Польшчы пераходзіць паўгадавое старшынства ў Еўрасаюзе.

«Мы пакінулі сабе рэзервы сіл і сродкаў, каб падчас старшынства справіцца з тым, што складана прадбачыць. Могуць узнікнуць супярэчнасці, звязаныя, напрыклад, з жаданнем Палесціны аб’явіць незалежнасць. Цяпер назіраецца сур’ёзны эканамічны крызіс у Беларусі — прама на нашай мяжы», — адзначыў кіраўнік польскага МЗС.

Акрамя таго, Польшча мае намер стварыць да канца 2011 года Фонд міжнароднай салідарнасці. «Ён стане нашым інструментам аказання дапамогі ў мэтах развіцця, а таксама для падтрымкі дэмакратычных перамен, — паведаміў Сікорскі. — Грошы павінны быць накіраваны на шэраг задач, пастаўленых міністрам замежных спраў, у першую чаргу на падтрымку дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў такіх краінах, як Беларусь».

Паводле слоў Сікорскага, дакладны аб’ём гэтага фонду будзе залежаць ад бюджэту, які парламент зацвердзіць на 2012 год. Разам з тым дыпламат прывёў наступны прыклад: у 2011 годзе для Беларусі было выдзелена 40 мільёнаў злотых; значная частка гэтых сродкаў прызначалася на праграмы, што ажыццяўляюць розныя ведамствы, а таксама тэлеканалу «Белсат» і «Радыё Рацыя».

Польскі міністр замежных спраў таксама пракаментаваў інфармацыю аб тым, што Аляксандр Лукашэнка нібыта падпісаў пагадненне аб малым памежным руху з Польшчай яшчэ летась. «Беларускі бок не інфармаваў нас пра гэта, або гэта не адпавядае рэчаіснасці», — заявіў Сікорскі.

«Мы падпісалі і ратыфікавалі пагадненне з тым, каб яно было ажыццёўлена», — сказаў ён. Польшча, паводле слоў міністра, зацікаўлена ў тым, каб прадстаўнікі беларускай дзяржавы таксама заявілі пра гатоўнасць увасобіць яго ў жыццё. Сікорскі выказаў надзею на тое, што ў гэтым пытанні, як і ва ўсіх іншых, беларускія ўлады захочуць пайсці насустрач інтарэсам сваіх грамадзян.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?26

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй5

Станіслаў Салавей: Беларуская медыцынская сістэма разбураная, і яе трэба лячыць9

Швед: Наша правасуддзе адно з найлепшых у свеце22

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год2

Пуцін асабіста абраў Уіткафа ключавым перамоўшчыкам ад ЗША6

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

Лукашэнка зноў ляціць у Расію10

«У палітыцы гэта знак смерці». Дональд Трамп расказаў пра сваё цяперашняе стаўленне да жанчын6

Беларуска паказала, як прыгатаваць тыя самыя журавіны ў цукровай пудры — вы здзівіцеся, наколькі гэта проста3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?26

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр сёння ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць