Усяго патроху22

Амаль усе Су-24 Узброеных сіл Беларусі знаходзяцца на рамонце

Гэта стала зразумела са слоў ваеннага каменданта Ваеннай камендатуры Узброеных сіл Беларусі палкоўніка Анатоля Грыцава на прэс-канферэнцыі 27 чэрвеня. У беларускай арміі гэтыя самалёты выконваюць функцыі бамбардзіроўшчыкаў і разведчыкаў.

«Цяпер амаль усе самалёты Су-24 знаходзяцца ў рамонце на авіярамонтным прадпрыемстве. Рэсурс іх абмежаваны, і яны планава накіраваны на адпаведны рамонт», — сказаў Грыцаў.

Пры гэтым ён фактычна пацвердзіў, што на парадзе 9 мая 2010 года ў Мінску з пралётам Су-24 было не ўсё ў парадку. Адказваючы на пытанне аб прычыне адсутнасці гэтых самалётаў на ваенным парадзе, які адбудзецца ў Мінску 3 ліпеня ў Дзень незалежнасці, Грыцаў заявіў, што гэта не звязана з якім-небудзь інцыдэнтам год таму. «У прынцыпе там ніякага сур’ёзнага інцыдэнту і не было», — сказаў ваенны камендант.

Нагадаем, на фатаграфіях і ў відэасюжэтах, выкладзеных у інтэрнэце пасля 9 мая 2010 года, быў адлюстраваны момант пралёту на перпендыкулярных курсах пяцёркі вучэбна-баявыхЛ-39 і чацвёркі бамбардзіроўшчыкаў Су-24. «Альбатросы» з рознакаляровым дымам ляцелі над праспектам Пераможцаў вышэй за бамбардзіроўшчыкаў, якія ішлі над праспектам Машэрава. Мяркуючы па фатаграфіях і відэа,

на фоне бездакорнага «кліну» Л-39 строй Су-24 выглядаў не зусім пераканаўча.
Здавалася, што ён фактычна распаўся. Асабліва гэта тычылася трэцяга і чацвёртага злева па ходзе руху паветраных суднаў. Яны ішлі на рознай вышыні, трэці самалёт да таго ж у некаторыя моманты — з нахілам, а чацвёрты аддзяліўся ад строю на значную адлегласць. Пра гэта гаварылі і відавочцы.

На прэс-канферэнцыі Грыцаў паведаміў, што ў складзе паветранага эшалона 3 ліпеня над Мінскам будуць два верталёты Мі-8 з дзяржаўным сцягам і сцягам ВПС і СПА, звяно Мі-8 з чатырох верталётаў, звяно ўдарных верталётаў Мі-24, звяно штурмавікоў Су-25, звяно знішчальнікаў МіГ-29, звяно знішчальнікаў Су-27 і звяно вучэбна-баявыхЛ-39.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць