Грамадства22

Таццяна Севярынец аштрафавана на 700 тыс. рублёў

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 11 ліпеня аштрафаваў на 20 базавых велічынь (700 тыс. рублёў) абласнога каардынатара аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Таццяну Севярынец.

8 ліпеня ў Кастрычніцкім РАУС у дачыненні да Севярынец быў складзены пратакол на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання). Суддзя Яўген Буруноў, разгледзеўшы матэрыялы справы, у тым ліку відэазапіс, прызнаў жанчыну вінаватай у арганізацыі несанкцыянаванага шэсця 3 ліпеня.

Вечарам 8 ліпеня да Таццяны Севярынец прыехалі супрацоўнікі міліцыі і ўручылі позву на допыт, які павінен быў адбыцца ў гэты ж час. Жанчыну даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе абвінавацілі ва ўдзеле ў шэсці да крыжа-помніка каля Свята-Успенскага сабора, якое прайшло 3 ліпеня пасля акцыі маўклівага пратэсту. З 16 чэрвеня каля гэтага крыжа ў Віцебску кожны вечар, як і каля Чырвонага касцёла ў Мінску, праводзяцца набажэнствы за палітзняволеных. Ноч з 8 на 9 ліпеня Таццяна Севярынец правяла ў ізалятары, а 9 ліпеня павінен быў адбыцца суд, але суддзя прыняў рашэнне перанесці яго на 11 ліпеня, бо Севярынец запатрабавала адваката.

На судовае пасяджэнне ў панядзелак яна прыйшла без адваката, бо, паводле яе слоў, абаронца, якога яна запрасіла, быў заняты. Суддзя задаволіў яе хадайніцтва аб прадстаўніку — ім стаў сын Таццяны, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні БХД Павел Севярынец.

Пасяджэнне доўжылася прыблізна дзве з паловай гадзіны.

Большую частку часу заняў прагляд відэазапісу, які, паводле слоў суддзі, быў перададзены «супрацоўнікамі УУС Віцебскага аблвыканкама». Відэаматэрыял адлюстроўваў шлях, па якім Севярынец 3 ліпеня перамяшчалася па цэнтры горада, калі ішла да Успенскага сабора, каб узяць удзел у штодзённым набажэнстве за палітзняволеных каля крыжа на Успенскай горцы, а таксама само набажэнства. Відэазапіс таксама ўтрымлівае фрагменты гутарак супрацоўнікаў праваахоўных органаў. У адзін з момантаў запісу выразна чутны голас: «Яе тут няма», — пасля чаго чуваць нецэнзурную лаянку. На пытанне прадстаўніка абвінавачанай Паўла Севярынца: «Хто гэтыя людзі, якія ў гэтым відэаматэрыяле мацюкаюцца? Гэта супрацоўнікі УУС аблвыканкама?» — суддзя Буруноў адказаў: «Напэўна».

Севярынец звярнуў увагу суддзі таксама на такі момант: «На відэа відаць, што міліцыя незадаволена тым, як людзі ідуць. Міліцыя перагаворваецца: „Яны ідуць не так, гэта не будзе выглядаць як шэсце, а што потым інкрымінаваць Севярынец?“ Гэта значыць супрацоўнікі міліцыі самі не разумеюць, дзе пачынаецца гэта „шэсце“, дзе яно заканчваецца, ці ёсць яно наогул. А мат-перамат на відэа ўказвае на тое, што закон калі і быў парушаны, то з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў».

Падчас разгляду Павел Севярынец прыводзіў і іншыя факты, якія ўказваюць на тое, што яго маці не мела дачынення да арганізацыі і правядзення несанкцыянаванага шэсця.

Перад вынясеннем судовага рашэння Таццяна Севярынец заявіла: «Растлумачыце мне, настаўніку з 36-гадовым стажам, маці трох дарослых дзяцей, бабулі пяці ўнукаў, чаму я апынулася на нарах? 3 ліпеня я ішла маліцца як звычайны чалавек, але правяла ноч у ІЧУ. Я расцэньваю гэта як помсту за маю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яны хацелі зняважыць мяне, але зняважылі толькі саміх сябе. Гэты суд, гэты відэазапіс — гэта ганьба для маёй няшчаснай Беларусі!»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць