Грамадства

Перамовы скончаныя, пытаньні засталіся

Ніводзін з чыноўнікаў ня даў простага адказу на пытаньне журналістаў, што будзе рабіць беларускі бок у выпадку, калі Расея адмовіцца плаціць мыта, ці былі ўжо такія выпадкі.

Перамовы наконт паставак у Беларусь энэрганосьбітаў скончаныя, заявіў на адмысловай прэс‑канфэрэнцыі першы намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Эдуард Таўпянец. «Мы маем надзейны пяцігадовы кантракт з Расеяй на штогадовыя пастаўкі газу ў неабходных аб’ёмах, сёлета атрымаем 21,2 млрд кубічных мэтраў газу, яшчэ 0,6 млрд пры тэхнічных магчымасьцях», — заявіў Э.Таўпянец. Паводле яго словаў беларускі бок незадаволены прапанаваным коштам газу, але варта памятаць пра жорсткія ўмовы пачатку перамоваў.

Таксама сп. Таўпянец паведаміў пра падпісаньне кантрактаў з Расеяй і Ўкраінай на пастаўку электраэнэргіі ў Беларусь на гэты год у неабходным аб’ёме. У якасьці адной з будучых альтэрнатыўных крыніцаў электраэнэргіі ён назваў Казахстан, зь якім ужо тры гады вядуцца перамовы. У хуткім часе будуць задзейнічаныя праграмы энэргазьберажэньня, сярод якіх скарачэньне энэргазатратнай прамысловасьці, а таксама зьмены ў энэргазабесьпячэньні побытавага сэктару.

Намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахіму» Уладзімер Волкаў запэўніў, што запасаў пераходнага рэзэрвовага фонду нафты хопіць прынамсі на час перамоваў. Ён адзначыў, што прадпрыемства працуе ў звычайным рэжыме. «Мы спадзяемся на сваіх расейскіх партнэраў, бо маем узаемавыгадны бізнэс», — заявіў намесьнік старшыні «Белнафтахіму».

Увядзеньне Беларусяй нафтавага мыта ў памеры 45 даляраў ёсьць натуральным спосабам кампэнсаваць непазьбежныя выдаткі беларускага боку ў выніку дзеяньняў Расеі, пракамэнтаваў сытуацыю намесьнік міністра юстыцыі Беларусі Ігар Тушынскі. Зь ім пагадзіўся начальнік кіраўніцтва зьнешняй палітыкі МЗС Антон Кудасаў: «Гэта ня мера ў адказ на ўвядзеньне Расеяй транзытнага мыта, а сродак абароны беларускіх прапрыемстваў і спажыўцоў». Пры гэтым чыноўнікі адзначылі, што Беларусь не парушала і не парушае міжнароднае і беларускае заканадаўства.

Варта адзначыць, што ніводзін з удзельнікаў прэс‑канфэрэнцыі ня даў простага адказу на пытаньне журналістаў, што будзе рабіць беларускі бок у выпадку, калі Расея адмовіцца плаціць мыта, ці былі ўжо такія выпадкі. Чыноўнікі расплывіста казалі пра тое, што бакі будуць дзейнічаць у рамках існых пагадненьняў і міжнароднага заканадаўства, а таксама пра тое, што Беларусь паінфармавала расейскі бок і цяпер чакае адпаведнай рэакцыі. Пры гэтым было падкрэсьлена, што Беларусь не апусьціцца да мэтадаў «Газпраму».

Каментары

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам20

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам20

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць