Эканоміка

На мяжы Беларусі і Латвіі ўзмоцнены кантроль за правозам паліва

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, апрача таго што беларускі бок абмежаваў магчымасць выезду з краіны гэтак званых «бензавозаў», пра ўзмацненне кантролю ў пунктах пропуску дамовіліся і Дзяржаўная пагранічная служба, Служба дзяржаўных даходаў і Служба бяспекі дарожнага руху Латвіі.

Асаблівая ўвага з боку кантрольных органаў будзе скіравана на выяўленне аўтамабіляў, у бензабаках якіх зроблены канструкцыйныя змяненні. Падазроныя аўтамабілі пройдуць поўную праверку на адпаведнасць тэхнічным параметрам.

Раней было ўстаноўлена, што ў летні час да 70% грамадзян, якія перасякаюць мяжу ў пунктах пропуску «Церахава» і «Грэбнева», складаюць жыхары прыгранічнай зоны. Іх галоўная мэта — перавозка паліва. Паводле падлікаў Службы дзяржаўных даходаў Латвіі, доля нелегальнага рынку аўтамабільнага паліва складае ў краіне ўжо 15%.

Вынікі распачатай аперацыі стануць магчымай падставай для ўнясення зменаў у закон «Аб акцызным падатку», якім будзе дазволена перавозка паліва не часцей за адзін раз на тыдзень, а не раз на некалькі гадзін, як адбываецца зараз. Такая практыка абмежаванняў раней была ўведзена ў суседніх краінах.

Так, у Літве паліва дазваляецца правозіць не больш як пяць разоў на месяц, а за кожную наступную перавозку трэба плаціць падатак. У Беларусі вываз паліва часцей за адзін раз на пяць дзён магчымы таксама пры ўмове мытнага дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць