Грамадства33

Спынена крымінальная справа супраць Алега Корбана

Крымінальная справа па артыкуле «масавыя беспарадкі» аб падзеях 19 снежня спыненая ў дачыненні да кіраўніка «Маладых дэмакратаў» Алега Корбана.

Ліст пра гэта ад следчага, капітана міліцыі Дышчанкі Алег Корбан атрымаў па пошце 26 жніўня.

У ім гаворыцца, што па частцы 1-й і 2-й артыкула 293 Крымінальнага кодэксу па факце ўчынення масавых беспарадкаў крымінальны пераслед адносна Алега Корбана спынены пастановай ад 23 жніўня 2011 года ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства.

«Я лічу, што гэта рэакцыя ўлады на сённяшні крызіс. Улады вымушаныя былі гэта зрабіць у звязку са складанай сітуацыяй у эканоміцы. Напярэдадні былі вызваленыя палітвязні. Бачна, што ім нявыгадна трымаць людзей за кратамі», — сказаў Алег Корбан.

Алег сказаў, што цяпер зможа займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю больш актыўна. Патрабаванне аб нявыездзе з Мінска на яго больш не распаўсюджваецца.

Сярод тых, хто гэтымі днямі атрымаў паведамленні аб спыненні крымінальнай справы, — журналістка Наталля Радзіна, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца47

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць