Адвакат Алеся Бяляцкага перадаў ва ўпраўленне дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінску і Мінскай вобласці 816 хадайніцтваў аб змяненні меры стрымання свайму падабароннаму,паведаміў праваабаронца Уладзімір Лабковіч.
Паводле яго слоў, гэта першая падача хадайніцтваў, сабраных цэнтралізавана. «Акрамя гэтага, як нам вядома, каля ста хадайніцтваў за вызваленне Бяляцкага былі пададзеныя грамадзянамі індывідуальна», — сказаў Лабковіч.
Ён адзначыў, што сярод пададзеных сёння хадайніцтваў вельмі шмат ад вядомых і аўтарытэтных людзей. «Гэта хадайніцтвы, падпісаныя чэшскімі дысідэнтамі, рэдактарамі недзяржаўных газет Беларусі, лідарамі вядомых грамадскіх аб’яднанняў — такіх як «Беларуская асацыяцыя журналістаў» і «Беларускі Хельсінскі камітэт», «Рух „За Свабоду“, лідарамі палітычных партый, грамадскіх актывістаў. Можна сказаць, што хадайніцтвы за вызваленне Бяляцкага падпісалі амаль усе вядомыя ў Беларусі людзі», — заявіў Лабковіч.
Паводле яго слоў, калегі Бяляцкага рэгулярна атрымліваюць ад яго лісты са следчага ізалятара № 1 у Мінску. «Бяляцкі трымаецца бадзёра, ён моцны і фізічна, і маральна», — адзначыў Лабковіч.
Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі міжнародны рэзананс. Вызвалення праваабаронцы запатрабавалі кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і іншых дзяржаў, праваабарончыя структуры, вядомыя грамадскія дзеячы і палітыкі.
-
«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам
-
«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША
-
Дэпартаваным палітвязням, каб абжыцца на новым месцы, зараз трэба простыя рэчы: вопратка, посуд, пасцель — збор
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары