Музыка88

«Перазагрузка-2»: «Мумій Троль», «Воплі Відаплясава» ды іншыя зоркі заспявалі па-беларуску

Гэта лагічны працяг паспяховага праекту, распачатага два гады таму.

Кампанія «Будзьма беларусамі!» і музычны партал «Тузін Гітоў» прадстаўляюць праект «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Гэта лягічны працяг пасьпяховага праекту, распачатага два гады таму, які сёлета перарос межы Беларусі і стаў міжнародным. Аўтар ідэі праекту, рэдактар інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» Сяргей Будкін: «Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- гіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыцьцё песьням выканаўцаў з Бэльгіі, Швэцыі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Расеі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы сьвет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі ня зьнікне»

У «Перазагрузцы-2» дванаццаць супэргітоў набылі новы, нечаканы сацыяльны кантэкст. Матэрыялы праекту раскрыюць таямніцы таго, хто з музыкаў сутыкаўся з мафіяй па-беларуску і ці магчыма яе спыніць, першае каханьне каго з заслужаных артыстаў Расеі адбылося ў Менску, і хто ўпершыню за 30 гадоў кар’еры засьпяваў на беларускай мове.

«Посьпех першага праекту „Тузін. Перазагрузка“ засьведчыў, што мы задумалі цікавы творчы экспэрымэнт. Таму было вырашана пайсьці далей — за межы краіны, прапанаваўшы паўдзельнічаць у другой частцы сусьветным зоркам, так ці інакш зьвязаным з нашай краінай. Цікава было пабачыць, як прагучаць усім вядомыя поп-, рок-, джаз- гіты па-беларуску. Праект даў беларускае жыцьцё песьням выканаўцаў з Бэльгіі, Швэцыі, Нямеччыны, Нарвэгіі, Расеі, Украіны ды іншых краінаў. Беларуская мова загучала на цэлы сьвет. І гэта лішні доказ таму, што яна ніколі ня зьнікне», — кажа аўтар ідэі праекту, рэдактар інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» Сяргей Будкін.

Кожны з артыстаў сам вызначаў, які са сваіх гітоў выканае на беларускай мове.
На наступным этапе да праекту далучыліся вядучыя беларускія перакладчыкі, якія пераасэнсоўвалі твор на беларускі лад. Такім чынам, у студыі зоркі працавалі ўжо з новым тэкстам. Некаторыя былі настолькі задаволеныя вынікам, як, напрыклад, «Мумий Тролль», што не стрымаліся ды выканалі яго ўжывую.

Каардынатар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская адзначае: «„Перазагрузка-2“ — гэта своеасаблівае прысьвячэньне беларускай мове і культуры ад зорак шоў-бізу. Асабліва прыемна тое, што артысты — удзельнікі праекту — паставіліся да нашай ідэі вельмі спрыяльна. Песьні зь першай часткі праекту дагэтуль у ратацыі на ФМ-станцыях і мы ўпэўнены — зусім хутка беларускіх гітоў у этэры стане яшчэ больш.

Чакайце песень, яны лепшы доказ таму, што беларускае — значыць моднае і кляснае!»

Штодня з 8 верасьня на сайтах «Тузін Гітоў» і «Будзьма беларусамі» будзе адбывацца гарачая прэм’ера ўдзельніка праекту «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2». Разам з творам — гісторыя стварэньня і камэнтары аўтараў. Музыкі распавядуць пра свае адчуваньні, пра тое, як ім сьпявалася па-беларуску. Першым сваю беларускую песьню прадстаўляе гурт «Воплі Відоплясова».

Алег Скрыпка анансуе песню "Краіна мрой"

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка5

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Фелікс Гумен

«У нас фундаментальнае разыходжанне». Стала вядома, пра што датчане і грэнландцы гаварылі з амерыканцамі ў Белым доме1

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце5

Памёр удзельнік знакамітага рэп-гурта «Нестандартны варыянт»2

Беларусь ёсць сярод краін, грамадзянам якіх амерыканцы не будуць выдаваць іміграцыйныя візы19

Белкаапсаюз дэманструе свой патрыятызм праз «Дранік цэнтральнага рэгіёна»4

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка5

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць