Меркаванні66

«За эканамічны крызіс павінен адказваць не ўрад, а асабіста Лукашэнка»

За наступствы эканамічнага крызісу ў Беларусі павінен адказваць не ўрад, а асабіста Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін 7 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Сёння варта ставіць пытанне аб адстаўцы ўрада. Але ён у Беларусі нічога не вырашае. Паколькі ўсю адказнасць на сябе бярэ Лукашэнка, то на парадку дня стаіць пытанне пра яго адстаўку», — лічыць намеснік старшыні АГП.

Марголін заявіў, што пасля пагаршэння эканамічнай сітуацыі «ўрад шэсць месяцаў знаходзіўся ў ступары, нічога не робячы». Паводле яго меркавання, захады, што стала рабіць улада па выхадзе з крызісу ў апошні час, «не толькі запозненыя, але і палавінчатыя», паколькі яна не ведае рэальнага становішча ў краіне і не разумее глыбінных прычын крызісу.

Палітык заявіў, што ў АГП ёсць «асэнсаваная» праграма выхаду з крызісу. «Мы гатовы ўзяць на сябе адказнасць за правядзенне эканамічных рэформ. Аднак да нашых прапаноў улада не прыслухоўваецца», — сказаў ён.

Марголін таксама заявіў, што АГП і ў надалей будзе прапаноўваць шляхі выхаду з крызісу. Аднак, падкрэсліў ён, «без змены ўлады нічога не вырашыцца».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й19

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Расія заявіла, што больш не лічыць сябе звязанай дамовай аб абмежаванні ядзернага арсенала3

У ЗША вынеслі пажыццёвы прысуд мужчыну, які рабіў замах на Трампа1

Пад Гомелем будуюць свінакомплекс, які стане найбуйнейшым у Беларусі3

«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах 21

Расійскія ваенкары скардзяцца на закрыццё сувязі праз Starlink. Паўздзейнічалі ўкраінскія контрмеры?2

Беларус параўнаў цану на айчынныя яблыкі і кітайскае памела. Розніца здзівіла3

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам патануў у цемры. Пасля загаду Лукашэнкі61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й19

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць