Эканоміка

«Ітэра» абяцае выправіцца

«Міжнародная група кампаній „Ітэра“, якая з’яўляецца стратэгічным інвестарам праекта „Мінск-Сіці“, мае намер выканаць узятыя на сябе абавязацельствы з улікам заўваг, выказаных прэзідэнтам Беларусі», — гаворыцца ў распаўсюджаным 13 верасня каментарыі кампаніі ў сувязі з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі на сённяшняй нарадзе ў Мінску.

Нагадаем, прэзідэнт выказаў незадаволенасць ходам рэалізацыі праекта і запатрабаваў ажыццявіць яго ў раней узгодненыя тэрміны.

Як зазначылі ў кампаніі «Ітэра», згодна з інвестыцыйным дагаворам, рэалізацыя праекта ажыццяўляецца ў 11 этапаў. Стары сталічны аэрапорт, авіярамонтны завод і іншыя гаспадарчыя аб’екты, размешчаныя на тэрыторыі будучага «Мінск-Сіці», падлягаюць дэмантажу. Усяго на 318 гектарах да 2020 года плануецца пабудаваць 3,3 млн. кв. м жылой і камерцыйнай нерухомасці, а таксама аб’екты сацыяльнай інфраструктуры.

Першы этап праекта кампанія павінна завяршыць у IV квартале 2015 года. На 20 гектарах будзе ўзведзена больш за 220 тыс. кв. м жылля і інфраструктурных аб’ектаў, у тым ліку гандлёвы комплекс, дзіцячыя садкі, паркінгі.

Зараз, згодна з планам, ажыццяўляецца забудова першага квартала «Мінск-Сіці», з тэрыторыі якога ўжо дэманціравана старое прадпрыемства КЖІ-214. Узведзеныя чатыры дамы (два 10-ці і два 19-павярховыя) з жылым фондам на 615 кватэр. Аддзелачныя работы і пракладка падземных камунікацый завершацца да канца гэтага года. Закладзены фундамент 25-павярховага дома з падземным паркінгам, і ў хуткім часе кампанія плануе пачаць будаўніцтва яшчэ чатырох дамоў, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

Каментары

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць