Эканоміка

Гадавое заданне па ўводзе жылля ў Беларусі выканана на 42,3%

У студзені-жніўні 2011 года ў Беларусі ўведзена ў строй 3 млн. 168,9 тыс. кв. метраў жылля, ці 42,3% да гадавога задання (7,5 млн. кв. м), паведамляе Белстат.

У параўнанні з такім жа перыядам 2010 года ў эксплуатацыю здадзена на 522,6 тыс. кв. м жылля менш (на 14,2% менш). Скарачэнне аб’ёмаў уводу жылля зафіксавана ва ўсіх абласцях краіны і Мінску.

У Брэсцкай вобласці ўведзена ў эксплуатацыю 570,1 тыс. кв. м (46,4% гадавога задання), Віцебскай — 281,7 тыс. (33,9%), Гомельскай — 477,7 тыс. (43,9%), Гродзенскай — 427,2 тыс. (45%), Мінскай — 685,3 тыс. (50,8%), Магілёўскай — 296,8 тыс. (34,9%). У Мінску ўведзена ў эксплуатацыю 430,1 тыс. кв. м, што склала 35,8% да задання (1 млн. 200 тыс. кв. м).

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, у студзені-ліпені ўведзена ў эксплуатацыю 2 млн. 59,6 тыс. кв. м агульнай плошчы, у тым ліку ў шматкватэрных дамах у гарадах — 1 млн. 518,8 тыс. кв. м. Удзельная вага жылля, пабудаванага для гэтай катэгорыі грамадзян у шматкватэрных дамах у гарадах, склала 89,8% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля пры заданні на год 80%.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 817,3 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля, ці 25,8% агульнага ўводу па краіне (у студзені-жніўні 2010 года — 27,1%).

На будаўніцтва жылых дамоў за восем месяцаў выкарыстана 9 трлн. рублёў інвестыцый, што складае 19,9% да іх агульнага аб’ёму. На будаўніцтва аб’ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да раёнаў жылой забудовы выкарыстана 2 трлн. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, ці 45,4% да прадугледжанага аб’ёму на 2011 год.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца7

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

Буслы, дранікі і БелАЗы. «Мегатоп» выпусціў калекцыю абутку з беларускімі матывамі

Дроны, якія заляцелі ў Латвію і Эстонію, аказаліся ўкраінскімі4

Прэзідэнт Германіі: Адносіны з Масквой і Вашынгтонам ніколі не будуць ранейшымі5

«Кароткі шпацыр, хлёрка, холад». Эдуард Пальчыс расказаў, у якіх умовах трымаюць Андрэя Пачобута

Меланія Трамп абвергла словы Лукашэнкі, што звярталася да яго па дапамогу23

Палітолага Вольгу Харламаву арыштавалі за «здраду дзяржаве»6

Полацкі бізнэсмен Захараў, на якога завялі завочную крыміналку, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў 5 гадоў калоніі3

Саудаўская Аравія і ААЭ просяць Трампа не спыняцца з Іранам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца7

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць