19 верасня — дзень нараджэння «мамы» Кэс Эліёт.
Папулярны ў 1960-х гурт «The Mamas & The Papas» складаўся з «мамаў» Кэс Эліёт і Мішэль Філіпс і «татаў» Джона Філіпса і Дэні Доэрці.
«Мама» Кэс вылучалася сваёй каларытнай знешнасцю, вострым розумам і моцным вакалам. Яна памерла ў няпоўныя 33 гады ад інфаркту ў часе гастроляў.
Адна з самых вядомых песень «The Mamas & The Papas» — напісаная ў 1965 годзе ў зімовым Нью-Ёрку «California Dreamin'».
Каментары