Культура

Сёння 100 год з дня нараджэння Марка Бернэса

Ягоныя «Тёмная ночь», «Шаланды», «Я люблю тебя, жизнь» перапяваюць дагэтуль.

21 верасня спаўняецца 100 год з дня нараджэння найвядомейшага савецкага акцёра і спевака Марка Бернэса.

Пачынаў Марк як акцёр. З юначых гадоў быў на тэатральных сцэнах. У 24 гады пачаў здымацца ў кіно. Першая вядомасць прыйшла з даваеннымі фільмамі. Песню маладога лётчыка з фільма «Знішчальнікі» «Любимый город может спать спокойно…» спявалі, як кажуць, ад Масквы і да самых да ўскраін. Але сапраўдную славу і ўсенародную любоў прынесла ваенная стужка «Два байца» рэжысёра Леаніда Лукава. У ёй Бернэс выканаў ролю адэсіта Аркадзя Дзюбіна. За песню «Шаланды» акцёру надалі статус ганаровага грамадзяніна Адэсы, у якой ён да таго ні разу не быў. Пазней за гэтую ж песню яго на пэўны час выціснулі з радыё і сцэны.

Марк Бернэс памёр у 1969 годзе, але ягоная творчасць запатрабаваная дагэтуль. І не толькі на постсавецкай прасторы. З песні «Тёмная ночь» пачынаецца чорная камедыя «30 дзён да світання» шведскага рэжысёра Андэрса Банке. Яна вельмі арганічна ўпісваецца ў стужку, якая пачынаецца з падзеяў 1943 года ў акупаванай Украіне.

* * *

Марк Навумавіч Бернэс (сапраўднае прозвішча — Нэйман) нарадзіўся 21 верасня 1911 года ў Нежыне (Чарнігаўшчына, Украіна). Юнаком, калі сям’я пераехала ў Харкаў, уладкаваўся ў тэатр. У 17 год перабраўся ў Маскву, дзе таксама працаваў у тэатрах. З 1935 г. пачаў здымацца ў кіно.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць