Усяго патроху11

У Віцебску паказалі ў натуральную велічыню дыназаўраў з Бярозы

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава «Парк юрскага перыяду». На ёй выстаўлены дзевяць муляжоў дыназаўраў у натуральную велічыню з калекцыі мастака Уладзіміра Найбіча з горада Бяроза Брэсцкай вобласці.

Дагістарычныя рэптыліі, якія ўражваюць сваім памерам і амаль натуральным выглядам, занялі дзве музейныя залы. Каля кожнага яшчара ўстаноўлены таблічкі з апісаннем яго параметраў, арэала пражывання, павадак і смакавых пераваг. Тут можна ўбачыць, як выглядалі цынадонт, пцеразаўр, сарказаўр, спіназаўр, эйніязаўр, цылафізіс, дзейнаніх, эўплацыфал, тыраназаўр. Асобны «сюжэт» выставы — нараджэнне маленькага дыназаўрыка, дзіцяняці дыназаўра, які вылупляецца з вялікага яйка. Экспазіцыю дапаўняе 20-кілаграмовая вялікая галёначная костка маманта, знойдзеная ў Драгічынскім раёне на Брэстчыне.

Муляжы дыназаўраў мастак вырабляе з дапамогай металічнага каркаса, які пакрывае пенапластам, мантажнай пенай, гнуткім пластыкам. Затым «цела» рэптыліі шліфуецца і абцягваецца скурзаменнікам, дэрматынам і фарбуецца маслянымі ці акрылавымі фарбамі. Дэталі — сківіцы, зубы, вочы — робяцца з пчалінага воску ці пластыку.

Каб «вылепіць» толькі адно дзіцяня дыназаўра, Уладзімір Найбіч патраціў два месяцы. У працы яму дапамагае жонка Таццяна і трое дзяцей. На стварэнне ўсіх дзевяці яшчараў «Парка юрскага перыяду» ў сям`і пайшлі тры гады. Некалькі гадоў таму муж і жонка Найбічы заняліся выставачнай дзейнасцю, і гэтая экспазіцыя падарожнічае па розных гарадах Беларусі. У калекцыі самадзейных мастакоў з Бярозы ёсць не толькі макеты дыназаўраў, але і гіганцкіх матылёў, жукоў і рыб, якія жылі ў дагістарычны перыяд.

Убачыць выставу дыназаўраў у Віцебску можна да 10 студзеня.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Аплявуха ва ўрадавым самалёце. Што магло выклікаць гнеў Брыжыт Макрон?4

21‑гадовага хлопца затрымалі за дыскусійныя каментарыі пра Другую сусветную вайну17

У ЗША аўтарку дзіцячай кнігі пра пераадоленне гора прысудзілі да пажыццёвага тэрміну за забойства мужа3

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»3

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць6

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць