Улада

Радаслаў Сікорскі: ЕС будзе настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітвязняў Беларусі

«ЕС не праводзіць тайныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам».

Еўрасаюз будзе прынцыповы і мае намер настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітвязняў Беларусі да рэабілітацыі ўсіх палітвязняў да пачатку якіх-небудзь перамоваў з афіцыйным Мінскам.

Аб гэтым заявіў Радаслаў Сікорскі, міністр замежных спраў старшынствуе ў ЕС Польшчы, 26 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве.

Паводле яго слоў, на саміце Усходняга партнёрства (ён павінен прайсці 29–30 верасня ў Варшаве. — БелаПАН.) Беларусь стане выключэннем. «Ёй як бы дадзены спецыяльны статус», — патлумачыў Сікорскі.

Кіраўнік польскага МЗС нагадаў, што санкцыі адносна Беларусі Еўрасаюз увёў з-за сітуацыі ў краіне, у прыватнасці з-за падзей, што адбыліся 19 снежня 2010 года (жорсткі разгон апазіцыйнай дэманстрацыі на плошчы Незалежнасці ў Мінску, масавыя арышты і крымінальны пераслед лідараў і актывістаў апазіцыі).

У сваю чаргу намеснік кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Польшчы Ежы Памяноўскі падкрэсліў: «ЕС не праводзіць тайныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам». Паводле яго слоў, візіт міністра замежных спраў Балгарыі Мікалая Младэнава [Младэнаў наведаў Мінск у канцы жніўня для сустрэчы з Лукашэнкам] — гэта «яго асабістая ініцыятыва, аб прычынах якой лепш спытаць у яго самога». «Пра вынікі яго візіту мы потым чыталі ў прэсе, як і пра абяцанні, што яму даў Лукашэнка», — дадаў Памяноўскі.

Ён нагадаў, што, паводле наяўнай інфармацыі, на сустрэчы з Младзенавым Лукашэнка паабяцаў правесці круглы стол з апазіцыяй. «Але нічога гэтага няма, а Лукашэнка пачаў гаварыць, што хоча правесці круглы стол не з апазіцыяй, якая, паводле яго слоў, нічога з сябе не ўяўляе, а з грамадзянскай супольнасцю. Але мы ўжо чулі штосьці падобнае — напрыклад, у часы польскай «Салідарнасці», — адзначыў намеснік міністра.

На думку Памяноўскага, перамены ў Беларусі могуць адбыцца гэтак жа хутка, як у Тунісе і Егіпце. «Калі Лукашэнка разумее гэтыя працэсы і зменіць сваю рыторыку і метады, то ён можа нават іх узначаліць (маюцца на ўвазе перамены. — БелаПАН.). Тады стаўленне да яго можа змяніцца», — заявіў Ежы Памяноўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?19

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

Як ЗША выбудоўваюць новы сусветны парадак: кантроль над марскімі вузламі перадусім7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую8

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць