Грамадства44

Аднапакаёвая кватэра ў першым у Мінску жылым хмарачосе каштуе 1 млрд рублёў

Здадуць «Ветразь» у сакавіку 2012-га - хоць павінны былі завяршыць працы яшчэ гэтым летам.

Працягваецца ўзвядзенне першага ў Мінску жылога хмарачоса «Ветразь». Забудоўшчык «Итерабелстрой» выпусціў актуальную праектную дэкларацыю аб стварэнні аб'екта долевага будаўніцтва. Згодна з дакументам, 1-пакаёвая кватэра ў хмарачосе будзе каштаваць крыху больш за мільярд рублёў.

Здадуць «Ветразь» у сакавіку 2012-га - хоць павінны былі завяршыць працы яшчэ гэтым летам.

У дэкларацыі, якую апублікавала «Звязда», прыводзяцца некаторыя характарыстыкі жылога дома. У ім будзе 2 секцыі па 32 паверхі, усяго - 204 кватэры.

Да праблемы размяшчэння аўтамабіляў падышлі наступным чынам: маецца падземны гараж-стаянка на 203 аўто і стаянка на 20 машына-месцаў у двары дома. Пад'езд да хмарачосу запраектаваны з вуліцы Ціміразева па тупіковым праездзе, які сканчаецца кальцавой разваротнай пляцоўкай. Уезд-выезд у гараж-стаянку арганізуюць з боку вул. Кальварыйскай і Ціміразева.

У сярэдзіне тэрыторыі жылога дома мяркуецца размяшчэнне двух дзіцячых пляцовак.

Кватэры (вышыня столяў у іх - тры метры) размешчаны на 5-30 паверхах. Яны маюць зашклёныя лоджыю або балкон. На 31, 32-м паверхах размесцяцца двухузроўневыя пентхаусы з адкрытымі тэрасамі на 31-м паверсе.

Усяго да продажу прапануецца 176 кватэр плошчай ад 60,77 кв. м да 179,68 кв. м.

Кошт - 18.409.640 рублёў за адзін «квадрат».
Такім чынам, самая танная кватэра ў «Ветразі» абыйдзецца ўладальнікам больш, чым у мільярд рублёў. Параўнаць дынаміку коштаў, на жаль, не ўяўляецца магчымым. Раней на сайце заказчыка была размешчаная інфармацыя, паводле якой адзін «квадрат» у хмарачосе каштаваў ад 1650 да 2200 даляраў. Курс пераліку пры гэтым пазначаны не быў.

Забудоўшчык гатовы прадаць будучым жыхарам і месца ў аўтаматызаваным паркавальным модулі ў падземным гаражы па цане 298 млн рублёў. Усяго свабодна 194 месцы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску70

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць