Усё пачалося з таго, што супрацоўнікі ДАІ заўважылі на дарозе «ВАЗ» і падалі сігнал спыніцца. Але замест таго каб націснуць на тормаз, кіроўца прыбавіў газу і паспрабаваў знікнуць у дварах.

Пагоня доўжылася нядоўга — інспектары хутка заблакавалі машыну ўцекача.
За рулём аказаўся 34‑гадовы мясцовы жыхар. Мужчына ездзіў без правоў, прычым трапіўся міліцыі ўжо трэці раз. Разумеючы, што на гэты раз проста штрафам не абыдзецца, ён прапанаваў інспектарам грошы.
Міліцыянеры пад запіс папярэдзілі яго, што за гэта будзе крыміналка. Але мужчына пакінуў тысячу рублёў у салоне службовага аўто, спадзеючыся, што пытанне вырашыцца само сабой.
У выніку на месца прыехала следчая група, грошы канфіскавалі, а самога кіроўцу затрымалі. Цяпер яму давядзецца адказваць перад судом адразу па двух артыкулах: і за кіраванне без пасведчання, і за дачу хабару.
Каментары