Вайна44

На вайне супраць Украіны загінуў адзін з самых высокапастаўленых перабежчыкаў — генерал-маёр, былы начальнік дэпартамента СБУ

На вайне загінуў былы начальнік дэпартамента ў Службе бяспекі Украіны, генерал-маёр Уладзімір Ляпкін. Разам з ім быў забіты былы супрацоўнік МНС з Падмаскоўя, палкоўнік Эдуард Малаў. Абодва вайскоўцы загінулі 17 сакавіка 2026 года, піша «Медыязона». 

Палкоўнік Эдуард Малаў (на пярэднім плане) і генерал-маёр СБУ Уладзімір Ляпкін

Генерал-маёр Уладзімір Ляпкін займаў у СБУ пасаду начальніка дэпартамента аператыўнага дакументавання. Як піша прарасейскі палітычны дзеяч Алег Цароў, у яго сферу адказнасці ўваходзіў «нябачны бок працы СБУ — праслухоўванне, вонкавае назіранне, збор інфармацыі».

Званне генерал-маёра Ляпкін атрымаў у 2013 годзе. Тады ж ён асабіста ўдзельнічаў у разгоне пратэстаў на Майдане, сцвярджае Цароў.

«У самыя вострыя моманты пратэстаў яму даводзілася ўступаць у прамыя фізічныя сутыкненні, і ў такіх сітуацыях ён не хаваўся за спінамі падначаленых, а ішоў наперад сам, паказваючы прыклад», — напісаў ён.

У лютым 2014 года, адразу пасля перамогі пратэстуючых, Уладзімір Ляпкін быў звольнены з СБУ ў ліку іншых высокапастаўленых афіцэраў.

Былы афіцэр уцёк у Расію і пасяліўся ў анексаваным Крыме.

Пасля пачатку вайны і акупацыі Херсона Уладзімір Ляпкін атрымаў пасаду намесніка кіраўніка «Дзяржаўнай службы бяспекі Херсонскай вобласці» — па форме ўласнасці гэта была «дзяржаўная казённая ўстанова» і займала будынак Гаспадарчага суда Херсонскай вобласці. Заснавальнікам «Дзяржбяспекі» стаў былы начальнік Ляпкіна па СБУ — Аляксандр Якіменка, кіраўнік украінскай спецслужбы са студзеня 2013 па люты 2014 года, які таксама ўцёк у Расію.

У 2025 годзе СБУ паведаміла пра падазрэнне ў калабарацыйнай дзейнасці ў дачыненні да Уладзіміра Ляпкіна. Паводле версіі следства, ён у якасці намесніка начальніка і в.а. начальніка «Дзяржаўнай службы бяспекі» займаўся «фільтрацыйнымі мерапрыемствамі» і рэпрэсіямі супраць мірнага насельніцтва. СБУ лічыць, што пасля фармальнай ліквідацыі «Дзяржаўнай службы бяспекі» яе правапераемніцай стала ўпраўленне ФСБ па акупаванай Херсонскай вобласці.

Алег Цароў сцвярджае, што генеральскае званне Ляпкіна «дэ-факта захавалася: ён так і заставаўся для ўсіх генерал-маёрам ужо расійскіх спецслужбаў».

У публічных указах «Медыязона» не знайшла згадак пра прысваенне Уладзіміру Ляпкіну звання генерал-маёра ФСБ ці якой-небудзь іншай сілавой структуры.

Уладзімір Ляпкін загінуў 17 сакавіка 2026 года. У посце Алега Царова гаворыцца, што ён служыў у атрадзе «Барс-33» пад пазыўным «Батый». Пра стварэнне добраахвотніцкага «батальёна ім. Васіля Маргелава» абвясціў акупацыйны кіраўнік Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда ў 2023 годзе.

4 красавіка 2026 года ў падмаскоўным Нахабіне прайшло пахаванне 59‑гадовага экс-палкоўніка МНС Эдуарда Малава. На жалобных стужках было напісана «ад камандзіра і асабовага складу «Барс-33». Малаў, як і Ляпкін, загінуў 17 сакавіка 2026 года.

У «УКантакце» таксама быў апублікаваны некралог, прысвечаны смерці дваіх выпускнікоў Ташкенцкага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча — Эдуарда Малава і Уладзіміра Ляпкіна, абодва скончылі вучылішча ў 1989 годзе.

Каментары4

  • 1
    05.04.2026
    Продажная СВОлочь
  • Ошибаешься
    05.04.2026
    1,
    Эти люди служили по убеждениям.
    Их родина СССР.
  • Тут
    05.04.2026
    Ошибаешься , ванька, какие убеждения, они подались кремлю, вот и все убеждения

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка4

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй3

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй4

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва29

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50004

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка4

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць