Культура3838

«І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі!»

З0 верасня Народны паэт Ніл Гілевіч святкуе 80-годдзе. + Анатоль Ярмоленка пра Гілевіча.

У літаратуры Ніл Гілевіч 65 гадоў — першыя яго вершы з’явіліся ў друку ў 1946-м.

Многія моманты біяграфіі аўтара першага беларускага рамана ў вершах самі сабой вартыя рамана — ад змены «савецкага» імя Нінел («Ленін» наадварот) на гучнае і кароткае Ніл да складання культавага «Сказа пра Лысую гару» і дваццацігадовага маўчання пра яго. Ад аўтарства хіта «Вы шуміце, бярозы» да сённяшніх смелых публіцыстычных вершаў.
Ад дзяржаўных узнагародаў да негалоснай забароны…

Сімвалічна, што юбілей Гілевіча супаў з юбілеем Незалежнасці, да ўсталявання якой і ён прыклаўся. «У Вярхоўным Савеце Ніл Сымонавіч узначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны, — узгадвае Лявон Баршчэўскі, сябра Апазіцыі БНФ у ВС XII склікання. — 

Яго паважала партыйная наменклатура, і гэта давала магчымасць рухаць беларусізацыю.
Гэта яго заслуга ў тым, што ўдалося ў пачатку 90-х хутка перавесці першыя класы на беларускую мову».
Любоў да роднага краю -вызначальная характарыстыка паэзіі Гілевіча — ці лірыка гэта, ці публіцыстыка.

«Гэта простая, спеўная паэзія, агульназразумелая, якую не трэба расшыфроўваць, — кажа Вераніка Кушнярэвіч, загадчыца кафедрай беларускай мовы і літаратуры Ліцэя БДУ. — Ключавыя радкі Гілевіча — хрэстаматыйныя:

Мы — тройчы дзеці ў вечным крузе:
Мы — дзеці роднае сям 'і,
I- дзеці Маці-Беларусі,
I — дзеці Матухны-Зямлі.

І ўжо народныя:

Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы,
Калышыце, люляйце свой напеў векавы,
А я лягу-прылягу край гасцінца старога
На духмяным пракосе недаспелай травы.

«Да Ніла Гілевіча ніхто не звяртаўся да рамана ў вершах,
 — кажа паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль. — У 1940-я быў раман Змітрака Астапенкі, аднак гэта, хутчэй, паэма. «Родныя дзеці» -унікальны раман для беларускай літаратуры, не ведаю, ці будуць калі-небудзь яшчэ падобныя творы».

Унікальнае валоданне словам, эрудыцыя, тонкае адчуванне стылю дазваляе Гілевічу ствараць такія разнапланавыя рэчы: ад вершаванага рамана да народных песняў і магутнай, знішчальнай публіцыстыкі. Як не згадаць класічнае:

Быў час, быў век, была эпоха,
Калі, наеўшыся ў адвал,
Сёйтой прыкінуў, што «панчоха» —
Зусім не кепскі ідэал.

…Калі ў кампаніі парою
Не зразумець было, хоць плач —
Хто лезе чокацца з табою:
Ці лепшы сябар, ці стукач.

«Галоўная заслуга Гілевіча ў тым, што ён ёсць, ён піша, і мы можам спяваць ягоныя песні, — кажа саліст «Сяброў» Анатоль Ярмоленка, выканаўца суперхіта 1980-х «Вы шуміце, бярозы» на словы Ніла Сымонавіча. — Я зычу спадару Гілевічу здароўя, каб у яго атрымалася шмат новых твораў, якія ў нас будуць вывучаць, а мы з задавальненнем будзем спяваць песні на яго вершы».

Галоўнымі радкамі Гілевіча Анатоль Ярмоленка лічыць «І усё ж мы дойдзем, дойдзем мы да Беларусі»
:

… Равуць вятры, грымяць грамы,
Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,
I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы
Да Беларусі!..

Шлях да Беларусі, пабачаны паэтам у 1992-м, нібы ілюструе дзень сённяшні. Пераадоленне сумневаў, пераадоленне страху -лейтматыў яго паэзіі сёння. Сучасныя вершы — гаркава-іранічныя. Але і лекі бываюць горкімі.

Так,

адгукнуўся патрыярх беларускай паэзіі і на маўклівыя акцыі пратэсту, дакладна схапіўшы іх настрой:

I. Во хітруга!
Не б’е ў барабан.
Не пяе,
Не крычыць.
А стаіць і маўчыць. Як нямы!
Вось у нас і напруга.
Каб ён проста маўчаў —
Дык жа не!
Ён пра нешта маўчыць!
А пра што?
А пра што ён маўчыць?
Прызнавайся, хітруга!

II.

О народ беларускі!
Ты так красамоўна маўчыш,
Што маўчанне тваё
Ім страшней
За бунтоўныя крыкі.
Не, не доўга ўжо несці табе
Свой пакутніцкі крыж.
Ты — не раб.
Ты — вялікі.
Ва ўсім.
І ў маўчанні вялікі.

Сябры / словы Ніла Гілевіча / музыка Мікалая Сацуры. Шлях да Беларусі:

Выступ Ніла Гілевіча на святкаванні 75-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі:

Першы, савецкі кліп на песню «Вы шуміце, бярозы»:

Каментары38

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць4

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

У свеце ёсць медуза, якая можа жыць вечна2

Не атрымліваецца заснуць? Дапамагчы можа перасадка калу4

У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны1

У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень ФОТЫ4

Колькі каштуе зняць жыллё для студэнта ў Мінску і іншых гарадах2

Два супрацоўнікі аэрапорта Франкфурта памерлі ад малярыі. Былі і іншыя выпадкі захворвання

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын11

Беларусу Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Мінгандлю ўзяло пад кантроль білетную палітыку хакейнага «Дынама»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць4

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць